Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.04.2017

Светлае Свята Вялікдзень

Карысна і займальна прайшла класная гадзіна пад назвай “Светлае свята Вялікдзень”. І гэта не выпадкова, таму што тыдзень пасля Вялікадня беларусы таксама святкуюць. Класны кіраўнік падрыхтавала сапраўднае свята для вучняў 3 класа і іх бацькоў. Разам з матулямі вучні даведаліся аб тым, як святкуюць Вялікдзень у Беларусі і за яе межымі, пра тое, чаго яшчэ не ведалі, аб тым, як раней адзначалі свята нашы продкі. На свяце вучні спявалі велікодныя песні, паказвалі абрад валачобніцтва, гулялі ў гульні з яйкамі, у мацакі. Напрыканцы свята матулі і іх дзеці пасмакавалі святочны куліч, які спякла Святлана Арсеньеўна. А яшчэ дзеці падарылі сваім мамам  святочныя паштоўкі.

Думаецца, што гэтая класная гадзіна пакінула прыемны след у душы прысутных. Цяпер можна пераканана сказаць, што нашы вучні абрады і свята ведаюць нядрэнна і змогуць шмат цікавага расказаць сваім братам, сёстрам, блізкім і родным. 

Разделы сайта