Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2017

Падарожжа па краіне Мовазнавія

21 лютага прайшла віктарына «Падарожжа па краіне Мовазнавія», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, у якой прынялі ўдзел вучні 5-7 класаў. Яны  змаглі праверыць сябе на веданне беларускай мовы, пабыць у ролі паэтаў, сурдаперакладчыкаў,разгадаць незвычайныя  загадкі-метаграмы. Гэта віктарына змагла перанесці рабят у незвычайны свет беларускіх слоў і папрацаваць з імі. Нават назвы сваім камандам вучні прыдумалі адпаведныя – “Беларусы” і “Краяведы”.

                Зараз мы з упэўненасцю можам сказаць, што нашы вучні добра ведаюць сваю родную мову і гатовы ізноў, ізноў гаварыць на ёй, вывучаць роднае слова.

Гучыць беларуская мова!

Не чулі мы лепшага слова.

Яна, як вецер нясецца,

Як песня звонкая ліецца.

             Каманда “Краяведы”

 

Наша родная мова,

Беларускае слова!

Яно як вецер нясецца,

Як вадзіца ліецца.

                Каманда “Беларусы”

Разделы сайта