Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.07.2023

“Каб жыла культура продкаў” – сустрэча - інтэрв’ю

Бібліятэка – гэта не толькі месца, дзе можна узяць што-небудзь пачытаць, але сабрацца, пагаварыць або сустрэцца з цікавым, творчым чалавекам.

Вось такая сустрэча адбылася нядаўна ў Кукаўскай сельскай бібліятэцы з народным майстрам РБ, Марыяй Іванаўнай Муха, якая цікава рассказала пра сцежкі свайго жыцця, чым яна жыве сёння і якіх вышынь у працоўнай дзейнасці дасягнула.

 Захапіў усіх яе расказ пра іх вялікую, дружную і творчую сям’ю, пра любоў да той справы, якая прыносіць радасць і задавальненне.

Пад час сустрэчы у бібліятэцы была разгорнута цудоўная выстава работ нашай госці. Вялікую павагу да майстрыхі выклікала дасканаласць вырабаў, акуратнасць сцяжкоў, дэталёвая праработка упрыгожванняў. Адразу бачна – сапраўдны майстар сваёй справы!

Наведвальнікі сустрэчы задавалі Марыі Іванаўне самыя розныя пытанні. А пытанняў было нямала, тым больш, што кожны выраб выклікаў шчырую цікавасць прысутных.

 

Разделы сайта