Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

09.12.2022

Пилотный проект в школе

Выхоўваем патрыятычныя каштоўнасныя арыентацыі вучняў

праз патэнцыял музея

 Людзі зямлі павінны ведаць, ад якой небяспекі яны пазбавіліся і

якой цаной дасталося ім гэта збавенне.

В. Быкаў.

 9 снежня вучні 11 класа наведалі народны гісторыка-краязнаўчы музей ДУА “Дзяніскавіцкая сярэдняя школа” ў рамках пілотнага праекта па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” па тэме “Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны ў творах беларускіх пісьменнікаў”.

 Вучням для знаёмства была прапанавана  музейная экспазіцыя, прысвечаная  перыяду  Вялікай  Айчыннай  і  Другой сусветнай войнаў. У музеі своеасаблівымі “жывымі галасамі” з’яўляюцца наступныя рэчы: пісьмы-трохвугольнікі з франтоў, фотаздымкі салдат-аднавяскоўцаў, нямецкая каска, лыжка, вілка, кацялок, гэта і ўспаміны  салдат, што ўдзельнічалі ў вызваленні  Ганцавіцкага  раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  Гэтая экспазіцыя насычана фотаздымкамі  аднавяскоўцаў, якія змагаліся з ворагам не толькі на франтах, але і на акупіраванай немцамі тэрыторыі. У гэтайзале  засяроджваецца  ўвага наведвальнікаў на тым, што кожны чалавек, незалежна  ад сацыяльнага  становішча, з’яўляецца асобай і павінен годна пражыць сваё жыццё. Юныя экскурсаводы, знаёмячы вучняў з лёсамі загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны аднавяскоўцаў, звяртаюцца да прысутных са словамі: “Кожны раз, успамінаючы іх, мы павінны  схіліць свае галовы перад светлай памяццю нашых продкаў, якія змагаліся за Айчыну, каб мы з вамі змаглі  нарадзіцца і жыць!”

 Беларуская літаратура ішла дарогамі вайны, вобразна кажучы, стала ў баявыя шарэнгі, набліжала Перамогу. Палымянае мастацкае слова стала адным з самых магутных сродкаў змагання з ворагамі. Змагаліся празаікі, паэты, змагаліся іх творы. Яны, нібы салдаты ў баі, баранілі Радзіму.

  Вайна... Гэта тэма наклала вельмі глыбокі адбітак на творчасць Васіля Быкава, які сам прайшоў праз жахі вайны, не раз бачыў жорсткасць фашысцкіх захопнікаў і жудасныя карціны: смерць сяброў, аднавяскоўцаў. У сваіх творах пісьменнік расказаў пра барацьбу беларускага народа, пра мужнасць партызан і падпольшчыкаў, пра жыццё франтавікоў. Вучні ўзгадвалі творы мастака слова, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны, прымалі ўдзел у віктарыне, разважалі над ключавой тэмай: “Подзвіг чалавека на вайне: у чым ён?”

  Проза Васіля Быкава — гэта сур'ёзны набытак для беларускай літаратуры. Яна з'яўляецца своеасаблівым абеліскам памяці тым, хто загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны.

Разделы сайта