20.09.2022 вучні 6 класа прынялі ўдзел у КТС «Маё любімае слова па-беларуску». Пры дапамозе сервісу wordclouds. com вучні складалі інтэрактыўнае воблака слоў, куды ўносілі беларускія словы, якія з’яўляюцца блізкімі і дарагімі для іх. Большасць палічыла самымі дарагімі і любімымі словамі такія словы, як «матуля», «бацька», «радзіма», «Беларусь», «каханне», «вясёлка», «бульба».