ДУА “Кукаўская сярэдняя школа”
Састаўныя задачы
Факультатыў у 2 класе “Рашэнне тэкставых задач”
Падрыхтавала настаўнік пач. класаў: Дрозд В.І.
2016 г.
Мэты: фарміраваць ўменні аналізаваць і рашаць састаўныя задачы з сувяззю “больш на”, “менш на”; паўтарыць разрадны састаў двузначных лікаў; удасканальваць мыслільныя аперацыі аналізу, сінтэзу, параўнання і супастаўлення, развіваць памяць; выхоўваць цікавасць да вывучэння матэматыкі.
Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя, канверты з жэтонамі, карткі з заданнямі, сігнальныя карткі.
1. Арганізацыйны пачатак.
Слайд1.
Паглядзіце на мяне тыя, хто падрыхтаваўся да ўрока матэматыкі, ўсміхніцеся тыя, хто лічыць, што на ўроку можна размаўляць і не слухаць. Памахайце рукой тыя, хто будзе на ўроку набываць веды.
2. Матывацыйны этап.
- Рыхтуючыся да ўрока, я выпадкова ў Інтэрнэце знайшла шмат аб яў аб конкурсным адборы прэтэндэнтаў на пасаду фінансавага дырэктара ў розных арганізацыях. Гэта вельмі патрэбная прафесія ў наш час. Давайце і мы сярд вас правядзем падобны конкурсны адбор. Хочаце ў ім прыняць ўдзел?
3. Пастаноўка тэмы і мэт урока.
Слайд2(фінансавы дырэктар).
- Давайце спачатку вызначым: што павінен умець добра рабіць фінансавы дырэктар?
Слайд2(добра лічыць,умее рашаць задачы).
- Над чым нам трэба папрацаваць?
Вывад: у першую чаргу неабходны вылічальныя навыкі, уменне працаваць з лікамі, а самае галоўнае-умець рашаць састаўныя задачы.
Тэма ўрока “Састаўныя задачы”.
4. Вусны лік.
- Першае заданне: запішыце лікі,у якіх:
5дзяс.5 адз; 5дзяс; 2адз; 6 дзяс; 9адз; 10адз.
Самаправерка па слайду 3:
55, 50 ,2, 60, 9, 10.
- У кожнага на парце ляжаць жэтоны. У каго ўсе правільна- вазьміце жоўты жэтон, у каго есць памылкі – сіні.
Слайд 4.
- Фінансавы дырэктар абавязкова павінен быць уважлівым.
Заданне другое: назавіце лікі на 1 дзясятак меншыя, чым:
20, 50, 70, 80, 90, 100. (Хорам).
Слайд 5.
- Заданне трэцяе: паглядзіце на слайд і знайдзіце лішняе. Хто выканаў правільна,бярэ жоўты жэтон, з памылкамі – сіні.
5. Падрыхтоўка да вывучэння новага матэрыялу.
Рашэнне простых задач.
- Прадстаўце, што вы працуеце ў магазіне цацак. Іх неабходна палічыць.
Слайд 6 (машынкі).
Задача1. У магазіне прадаюцца машынкі. Сярод іх жоўтых – 10, а чырвоных – на 5 больш.Колькі чырвоных машынак? 10+5=15
Слайд6 (мяккія цацкі).
Задача 2. У магазіне прадаюцца мяккія цацкі. Сярод іх абязян 17, а тыграў на 2 менш. Колькі тыграў у магазіне? 17-2=15
Вучні, якія рашылі правільна, бяруць жоўты жэтон, аст- сіні.
Слайд 7.
- Што трэба зрабіць, каб павялічыць лік на некалькі адзінак?
Выканаць дзеянне складанне.
- Што трэба зрабіць, каб паменшыць лік на некалькі адзінак? Выканаць дзеянне адніманне.
- Якія гэта былі задачы? (Простыя).
Фізкультхвілінка для вачэй.
6. Знаемства з новым матэрыялам.
Каб яшчэ раз упэўніцца, што ў вас добра развіта логіка, мысленне, уменне рашаць розныя задачы,карацей кажучы тое, што трэба фінансаваму дырэктару, давайце рашым яшчэ адну задачу.
Рашэнне састаўной задачы.
У адным акварыуме 9 рыбак, а ў другім на 3 рыбкі менш. Колькі рыбак у двух акварыумах?
Слайд 8.
Аналіз задачы.
Прачытайце задачу ўслых. Аб чым яна?
- Колькі было акварыумаў?
- Колькі рыбак у 1м акварыуме?
- Што мы ведаем аб другім акварыуме?
- Ці ведаем канкрэтны лік рыбак у акварыуме?
- Прачытайце пытанне задачы.
- Ці можам адразу адказаць на пытанне задачы? Чаму?
- Як даведацца, колькі рыбак у другім акварыуме?9-3
- Чаму мінус 3?(на 3 менш).
- Каб паменшыць лік на некалькі адзінак, якое дзеянне трэба выканаць? (адніманне)
- Як даведацца, колькі рыбак у двух акварыумах?
- Запіс на дошцы настаўнікам:
- 1) 9-3=6 (р)
- 2) 9+6=15(р)
- Адказ: 15 рыбак.
- Якая гэта была задача: простая ці састаўная? Чаму?Вучні бяруць жэтоны.
7. Фізкультхвілінка. Вось так.
8. Замацаванне.Рашэнне састаўной задачы(дыферэнцыраваная работа).
У кожнага вучня заданні . Калі рашыў правільна, праводзіцца самаправерка па картцы. У каго не атрымліваецца, працуе каля дошкі.
9. Падвядзенне вынікаў урока.
Што неабходна зрабіць, каб павялічыць лік на некалькі адзінак?
Якія задачы вучыліся рашаць?
Падлічыце свае жэтоны. Той, хто набраў толькі жоўтыя жэтоны, праходзіць адборачны тур: у вас есць усе шансы стаць фінансавым дырэктарам. Думаю, што вы, калі падрасцяце, зможаце рэалізаваць свае здольнасці і дабіцца жадаемых вяршынь. Наш урок прыблізіў вас да гэтай мэты. Чым вышэй будуць вашы дасягненні, тым больш развітай будзе наша краіна.
10. Дамашняе заданне.
Слайд 9.
І які ж фінансавы дырэктар ідзе дадому без пакета дакументаў. Пагэтаму:ст.24 №2, 3.
11. Рэфлексія.
Слайд10.
У вучняў на партах сігнальныя карткі. Выкарыстоўваючы іх, вучні паказваюць свае адносіны да занатка:
Я не ўпэўнены, што ўсе зразумеў,
Я ўпэўнены, што ўсе зразумеў.
раскрыть » / « свернуть