Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.08.2022

Крочым па росных сцежках...

Цікава і запамінальна закончыліся летнія канікулы для вучняў Кукаўскай школы. 26 жніўня група турыстаў начале з класным кіраўніком Пабудзей Т. І. і кіраўніком па ВПВ Мелехавец В.М. накіравалася ў двухдзённы паход на турыстычную базу "Астравок". Турыстаў сустрэў Сякацкі Л. І., які пазнаёміў дзяцей з асаблівасцямі пражывання на турбазе, прапанаваў утульныя пакоі, выдаў пасцельную бялізну, спартыўны інвентар. Вечар турысты правялі вакол вогнішча. Да позняй ночы звінелі дзіцячыя галасы, гучалі песні і ў паветры вітаў незвычайны водар турыстычнай юшкі. На наступны дзень дзеці разам з настаўнікамі наведалі мясцовую сельскую бібліятэку, дзе пазнаёміліся з экспазіцыяй пра гісторыю піянерыі Беларусі. Вельмі ўважліва слухалі загадчыка бібліятэкі Гайцюкевіч А. У., якая пазнаёміла з выставай "Гэты дзень і сёння помніцца". Аповед вёўся пра генацыд беларускага народа ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Затым турысты наведалі літаратурны музей Міхася Рудкоўскага. І з радасцю даведаліся, што першае месца работы знакамітага паэта было ў вёсцы Кукава, у нашай роднай школе. Далей турысты накіраваліся да помніка жыхарам вёскі Востраў, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці навялі парадак вакол помніка, усклалі кветкі і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць герояў. Закончылася наведванне турбазы футбольным матчам. Турысты вырашылі на восеньскіх канікулах правесці на турбазе некалькі дзён.

Разделы сайта