Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.05.2022

Урачыстая лінейка “Званок апошні кліча ў далягляд”

У жыцці кожнага чалавека ёсць падзеі, якія назаўсёды застануцца ў памяці. Такой падзеяй, безумоўна, з’яўляецца свята, прысвечанае заканчэнню навучальнага года.

30 мая ў нашай школе адбылася ўрачыстая лінейка “Званок апошні кліча ў далягляд”, прысвечаная заканчэнню 2021/2022 навучальнага года .

Добрыя словы ў адрас вучняў, бацькоў і настаўнікаў сказала старшыня Агарэвіцкага сельвыканкама Вольга Іосіфаўна Бобка.Старшы інспектар ІСН Ганцавіцкага РАУС Алена Юр’еўна Жалезная нагадала вучням аб правілах бяспечных паводзін падчас летніх канікул.

Сардэчныя віншаванні з нагоды апошняга школьнага званка і пажаданні на далейшую жыццёвую дарогу прагучалі для дзевяцікласнікаў ад дырэктара школы Андрэя Цімафеевіча Літвіновіча. Па выніках навучальнага года дыпломамі, граматамі і лістамі падзякі былі адзначаны лепшыя вучні, якія дасягнулі найбольшых поспехаў у вучобе, спорце, пераможцы і ўдзельнікі раённых, абласных конкурсаў, спаборніцтваў, прадметных алімпіяд. Лістамі падзякі за вучэбныя і творчыя дасягненні дзяцей былі ўзнагароджаны бацькі.

Да сардэчных віншаванняў у адрас выпускнікоў далучыліся першая настаўніца Наталія Мікалаеўна Ленкавец і класны кіраўнік Алена Леанідаўна Волкава, важны наказ адрасавалі сваім амаль ужо дарослым дзецям бацькі. Сэрцы прысутных перапаўнялі пачуцці хвалявання, радасці, гонару, а на вачах блішчалі слёзы. Так іён, хвалюючы дзень!

Разделы сайта