Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

05.05.2022

Дзень Дзяржаўнага Сцяга і Дзяржаўнага Герба Рэспублікі Беларусь

5 мая ў школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Дзяржаўнага Герба і Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь, урачыстае ўручэнне білетаў ГА “БРСМ”.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26.03.1998 г. штогод у другую нядзелю мая адзначаецца дзяржаўнае свята "Дзень Дзяржаўнага Герба і Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь".
Атрыбутамі любой суверэннай дзяржавы з'яўляюцца дзяржаўныя сцяг, герб і гімн. Гэтыя сімвалы Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця.
Гаворачы аб сімволіцы рэспублікі, вучні ўспомнілі, што ў 2013 годзе ў Мінску ўрачыста адкрылася плошча Дзяржаўнага сцяга Беларусі. Ва ўрачыстай абстаноўцы сцяг памерам 14х7 быў узняты на 70-метровы флагшток, усталяваны ў цэнтры пляцоўкі… У гэты дзень, Дзень Дзяржаўнага Герба і Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь, раніцай паднімаюць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, які горда лунае над сталіцай вызваленай 78 гадоў таму назад.
Сцяг нашай краіны, галоўны сімвал нашай Радзімы. Вучні праслухалі інфармацыю аб тым, што азначае кожны колер сцяга, а таксама што азначае і што сімвалізуе народны ўзор - арнамент.
Не менш цікавай была інфармацыя пра герб Рэспублікі Беларусь, пра кожны сімвал, размешчаны на гербе. У гербе адлюстраваны асноўныя нацыянальныя духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскае адзінства, праца, імкненне да ўдасканалення сваёй асобы і ўсяго грамадства, міралюбства і адначасова гатоўнасць пастаяць за сваю свабоду і суверэннасць.

Сёння, напярэдадні Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, святочна ўручылі білеты грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" вучням 9, 10 класаў.

Разделы сайта