Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

31.05.2021

Сцяжынкамі мужнасці

Весела і незвычайна закончыўся навучальны год для вучняў ДУА “Кукаўская сярэдняя школа”: усе вучні разам з педагогамі прынялі ўдзел у ваенна-патрыятычнай квэст-гульні “Сцяжынкамі мужнасці”.

Гульня пачалася з агульнага пастраення перад будынкам школы. Прагучаў Дзяржаўны гімн, каманды здалі рапарты аб гатоўнасці, і “партызанская брыгада” накіравалася на месца дыслакацыі ва ўрочышча Рублеўшчына.
Там тры каманды “Дэсантнікі” (педагогі), “Пагранічнікі” (9 клас) і “СОБР” (11 клас) атрымалі карты мясцовасці і маршрутныя лісты і накіраваліся ў лес шукаць пікеты, каб там выканаць заданні.
У гэты час вучні 1-8 класаў абжывалі стаянку партызанскай брыгады. Былі ўстаноўлены палаткі, распалена вогнішча. Дзеці наладзілі арт-пляцоўкі на ваенную тэматыку.
Кульмінацыяй гульні стаў падарунак ад дырэктара школы: сапраўдная паходная каша і ўха, што былі прыгатаваны самім дырэктарам тут жа ў лагеры на вогнішчы.
Усе ўдзельнікі гульні атрымалі заслужаныя ўзнагароды, а пераможцай стала каманда выпускнікоў “СОБР”.
Закончылася гульня агульным выкананнем песень ваеннага часу.

Разделы сайта