Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

02.09.2019

“Занімай, Беларусь, маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі”.

У 2-5 класах прайшоў першы ўрок па тэме “Занімай, Беларусь, маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі”. Вучні разам з бацькамі мелі магчымасць узнавіць веды пра сваю краіну, веды, якія яны набылі напрацягу першага года навучання. Удзельнічаючы ў гульні “Пяць зорак” на першым уроку ў 2 класе, вучні і іх бацькі атрымалі зарад духоўнай энергіі, накіраванай на фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, каштоўнасных адносін да сваёй Айчыны. Падарожнічаючы па карце, вучні вывучалі краіны-суседзі. Гульня “Я – грамадзянін” паказала, што вучні добра ведаюць грамадзян суседніх краін. На матэрыяле ўрока раскрыта міралюбівая палітыка нашай дзяржавы ў адносінах да іншых краін, паказана, што наша краіна падтрымлівае з імі сяброўскія адносіны.
Ганаровым госцем першага ўрока стаў Аляксандр Ануфрыевіч Занька, першы сакратар РК “БРСМ”, які павіншаваў вучняў з Днём ведаў і ўручыў ім каштоўныя падарункі.

Урок ведаў у 6-8 класах прайшоў у выглядзе падарожжа. Першы прыпынак падарожжа называўся "Беларусь гістарычная". На дадзеным прыпынку вучні яшчэ раз успомнілі жахлівыя падзеі 1941-1945 гадоў.

Разделы сайта