Урок ведаў у 9-11 класах прайшоў у форме падарожжа па старонках календара. Першая старонка называлася “Беларусь гістарычная”. Класны кіраўнік 11 класа Чыркун Таіса Іванаўна паказала вучням відэафільм пра гісторыю станаўлення нашай дзяржавы.
Мелехавец Валянціна Мікалаеўна, класны кіраўнік 10 класа, адкрыла “Беларусь патрыятычную”. Дзеці расказвалі пра цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны, пра воінаў, партызан, падпольшчыкаў, што ўнеслі свой уклад у перамогу над фашызмам.
Трэцяя старонка – “Беларусь сучасная”. Волкава Алена Леанідаўна , класны кіраўнік 9 класа, расказала аб дасягненнях нашай краіны на сучасным этапе.
Напрыканцы свята перад вучнямі выступіў прадстаўнік РАУС Казак Ігар Мікалаевіч .
Ен павіншаваў усіх з Днём ведаў і выказаў спадзяванне, што вучні нашай школы стануць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны.