Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.05.2019

“ 1/1223174 – 1/12158 – 1/136 = адна адзіная”

16 мая ў ДУА “Кукаўская сярэдняя школа” адбылося мерапрыемства, прысвечанае Году малой радзімы. Мерапрыемства мела незвычайную назву – “ 1/1223174 – 1/12158 – 1/136 = адна адзіная”. Выхавацель ГПД запрасіла вучняў у падарожжа па “стужцы часу”. Дзеці расказвалі легенды пра паходжанне вёскі, зайшлі назву вёскі на картах Рэчы Паспалітай, даведаліся, як жылі людзі ў тыя далёкія часы. Ларыса Уладзіміраўна расказала, як на тэрыторыі вёскі з’явіўся калгас, якія цяжкасці перажылі людзі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Настаўнік рускай мовы і літаратуры Мелехавец В.М. падрыхтавала для вучняў прэзентацыю аб тым, якімі былі колісьці хаты ў вёсцы, як працавалі калгаснікі, якія машыны і трактары выязджалі на палеткі.

Потым вучні прынялі ўдзел у гульні “Пазнай вуліцу па фотаздымку”.

Напрыканцы мерапрыемства вучні вылічылі, што ў 2019 годзе вёсцы Кукава спаўняецца 226 гадоў.

Разделы сайта