"Мы-беларусы" - чарговы занятак адукацыйнага проекта "Я. Мая сям’я. Мая Радзіма" у 4 класе меў мэтай пазнаёміць малодшых школьнікаў з адметнымі рысамі характару беларусаў. Беларускія прымаўкі і песні, вырашэнне рэальных жыццёвых сітуацый дапамаглі вучням вылучыць талерантнасць і гасціннасць беларусаў, працавітасць, імкненне да міру і згоды.
