Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.09.2025

ШАГ 8-11 класс

25 верасня ў рамках праекта “ШАГ” адбылася сустрэча, прысвечана тэме “Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць дэманстраваць адданасць сваёй радзіме”. Вучні актуалізавалі свае веды аб галоўным дакуменце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь – пашпарце, аб неабходнасці яго беражлівага захоўвання; даведаліся аб тым, што пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь з'яўляецца дакументам, пацвярджае грамадзянства яго ўладальніка. Успомнілі дзяржаўныя сімвалы нашай краіны, а таксама тое, што яны ўвасабляюць суверэнітэт Беларусі і нацыянальнае адзінства беларускага народа.  Вучні звярнуліся да госця, члена палітычнай партыі “Белая Русь”, дырэктара ДУА “Кукаўская сярэдняя школа” Андрэя Цімафеевіча Літвіновіча.  ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны пашпарты Сяргейчыку Максіму і Зялёнка Яне. Андрэй Цімафеевіч адзначыў, што вялікае дрэва вырастае з маленькага семечка, паступова ператвараючыся ў вялікае і высакароднае дрэва. Так і вялікія добрыя справы вырастаюць з маленькіх добрых учынкаў.

Разделы сайта