22 мая ў рамках праекта “ШАГ” адбылася сустрэча, прысвечана тэме “Маладосць - час выбару. Нашчадкі перамогі” (аб удзеле ў ваенна-патрыятычных акцыях, вахтах памяці, дзейнасці пошукавых атрадаў, музеяў і інш).
На першым этапе мерапрыемства вучні актуалізавалі свае веды аб суровых гадах Вялікай Айчыннай вайны, аб людзях, якія атрымалі перамогу над фашызмам, і пра тое, чаму пра гэта трэба памятаць заўсёды.
Вучні школы даведаліся аб асноўных мерапрыемствах, акцыях, праектах, якія праводзяцца ў нашай краіне, раёне, школе ў рамках 80-годдзя Вялікай Перамогі, накіраваныя на патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, захавання гістарычнай памяці і праўды, а дапамагала ім у гэтым госць мерапрыемства Мышкавец Ларыса Дзмітрыеўна, старшыня Нацкага сельскага выканаўчага камітэта.
Навучэнцы змаглі адказаць на пытанні: Як моладзь Беларусі шануе памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны? Якія маладзёжныя праекты і ініцыятывы па добраўпарадкаванні Беларусі звязаны з увекавечаннем памяці аб гераічных і трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны?
На наступным этапе адбыўся дыялог – з Ларысай Дзмітрыеўнай, якая звярнула ўвагу школьнікаў, што адна з галоўных задач, якія стаяць перад сусветнай супольнасцю, – не дапусціць паўтарэння падобных канфліктаў. Для гэтага вельмі важна не страціць памяць пра мінулае, як пра гераічныя, так і пра трагічныя яго старонкі. Вялікую цікавасць у вучняў выклікала інфармацыя аб захаванні і выкарыстанні гістарычнай і культурнай спадчыны Нацкага сельсавета.
На апошнім этапе “Мы дзейнічаем” вучні школы выказвалі свае думкі наконт актуальнасці сённяшняй размовы. Мы – нашчадкі Вялікай Перамогі. Значыць, наша задача стаць годнай зменай старэйшаму пакаленню, любіць сваю Айчыну, любіць сваю малую радзіму і клапаціцца пра яе, уменне абараняць тое, што дасталася дарагой цаной, і памятаць подзвіг нашага народа, захоўваць гэтую памяць – захоўваць па закліку сэрца, сумлення і абавязку, каб па праву называцца нашчадкамі Перамогі.
Завяршылася мерапрыемства стварэннем “Дрэва ідэй і ініцыятыў”. Навучэнцы прапанавалі прадоўжыць абнаўленне экспазіцыі школьнага музея; запісаць успаміны старэйшага пакалення аб вайне, арганізаваць паходы па месцах баявой славы, прымаць актыўны ўдзел ў патрыятычных акцыях і інш.
На тэрыторыі Нацкага сельсавета адсутнічаюць сярэднія школы. Цікавай была прапанова Асабінай Лізы, якая прапанавала, каб члены атрада “Патрыёты-пашукоўцы” ДУА “Кукаўская сярэдняя школа” аказалі садзеянне жыхарам Нацкага сельсавета ў размяшчэнні інфармацыі аб родных, блізкіх і аднавяскоўцах, якія прынялі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне 1941 −1945 гадоў на платформу праекта ”Беларусь памятае. Памятаем кожнага”.
Ларыса Дзмітрыеўна адзначыла, што вялікае дрэва вырастае з маленькага семечка, паступова ператвараючыся ў вялікае і высакароднае дрэва. Так і вялікія добрыя справы вырастаюць з маленькіх добрых учынкаў.

