Другі дзень у аздараўленчым лагеры прайшоў пад дэвізам "Свет моцны дружбаю". Тэмай дружбы былі аб'яднаны мерапрыемствы, якія прайшлі на працягу дня: конкурс малюнкаў на асфальце "Хай будзе мір на планеце", спаборніцтвы "Моцная дружба не расклеіцца". Была праведзена інфармацыйная хвілінка "Як паводзіць сябе ў грамадстве". У час правядзення конкурсаў дзеці дзейнічалі дружна, паказалі сябе сапраўднымі сябрамі. На вячэрняй лінейцы былі падведзены вынікі. У дзяцей засталіся станоўчыя эмоцыі, аб чым сведчыць экран настрою.