Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.12.2023

ШАГ 5-7 классы

З мэтай фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці вучняў 5-7 класаў адбылася класная гадзіна ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”. Сустрэча была прысвечана тэме “Я і мая малая Радзіма”.

На пачатку мерапрыемства вучні вызначылі тэму класнай гадзіны, падабраўшы словы-сінонімы да слова Радзіма. Так сумеснымі намаганнямі вучні стварылі воблака слоў.

Настаўнік Пабудзей Таццяна Іванаўна дапамагла вучням разабрацца ў значэнні двух паняццяў “Малая і вялікая Радзіма”.

Каб больш падрабязна даведацца аб сваёй малой Радзіме, вучні разам з настаўнікам здзейснілі падарожжа па малой Радзіме. Падарожжа складалася з прыпынкаў “Віктарына”, “Вандроўка па гарадах краіны”, “Падарожнічаем па вуліцах аграгарадка”, “Анкета “Ці ведаю я сваю малую Радзіму”, “Вандроўка па Ганцавіцкаму раёну”, “З гісторыі вёскі Кукава”, “Спяваем разам”, “За што я люблю сваю маленькую радзіму”.

Напрыканцы мерапрыемства вучні падарылі каляровае сэрца  Радзіме, месцу, дзе нарадзіліся, дзе жылі продкі, дзе жывуць бацькі, родныя людзі. Дзейнічаў свабодны мікрафон, дзе вучні мелі магчымасць выказаць свае думкі пра родную зямлю, прадоўжыўшы сказы. У выніку вучні прыйшлі да высновы, што ад кожнага з нас залежыць, якой будзе наша дзяржава. І кожны сам павінны задаць сабе пытанне: што асабіста я магу зрабіць для Радзімы?

 

Разделы сайта