24 мая ў Кукаўскай сельскай бібліятэцы прайшла сустрэча вучняў з загадчыцай дзіцячага сада № 12 аг. Кукава - Зялёнка Юліяй Аляксандраўнай пад назвай "Цікавы чалавек, як цікавая кніга" у рамках раённага бібліятэчнага праекта "Як я стаў сабой". Мерапрыемства праходзіла ў форме дыялогу паміж госцем і дзецьмі. Юлія Аляксандраўна вяла гутарку аб тым, як з’явілася і ажыццяўлялася яе мара аб прафесіі, што з’яўляецца галоўным у прафесійнай дзейнасці, якімі ўменнямі, навыкамі і рысамі характару трэба валодаць, каб дабіцца поспеху.