Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

New

 

 ПЛАН работы

школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў

                      на 2025/2026навучальны год

          

Тэма: Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў пры арганізацыі ідэалагічнай, выхаваўчай і прафілактычнай работы ва ўмовах рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў выхаваўчай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Мэта: павышэнне якасці і эфектыўнасці сістэмы выхавання, удасканаленне формаў і метадаў выхавання ў школе з дапамогай павышэння кампетэнтнасці і прафесійнага майстэрства класных кіраўнікоў, ўкараненне сучасных падыходаў да арганізацыі ідэалагічнай, грамадзянска-патрыятычнай, прафілактычнай і сацыяльна-педагагічнай працы.

Задачы ШВМА:

 1. Забяспечыць метадычную і практычную падтрымку класных кіраўнікоў ва ўмовах рэалізацыі патрабаванняў нарматыўных дакументаў і метадычных рэкамендацый 2025/2026 навучальнага года.

2. Удасканальваць методыку работы класных кіраўнікоў па арганізацыі выхаваўчага працэсу з улікам кампетэнтнаснага падыходу;

3. Павысіць узровень прававой, інфармацыйнай, педагагічнай і псіхолага-прафілактычнай граматнасці класных кіраўнікоў

 

                                                        Пасяджэнне № 1

Дата правядзення:  29 жніўня 2025 года

Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада

Тэма: Асаблівасці арганізацыі і планавання ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў 2025/2026 навучальным годзе.

Мэта: азнаямленне з асноўнымі напрамкамі выхаваўчай работы на 2025/2026 навучальны год, з інструктыўна-метадычнымі дакументамі.

Навукова-метадычны блок:

Нарматыўнае прававое забеспячэнне ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў школе ў 2025/2026 навучальным годзе. Дакументацыя выхаваўчай працы.

Вучэбна-метадычны блок

1.Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі "Асаблівасці арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе".

 Дзенісеня Н.У., кіраўнік ШВМА класных кіраўнікоў

2. Метадычныя аспекты ўдасканалення выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень.

 Януць Ларыса Уладзіміраўна, класны кіраўнік 7 класа

Практычны блок

1.Планаванне метадычнай работы класных кіраўнікоў на 2025/2026 навучальны год. Зацвярджэнне плана работы МА класных кіраўнікоў на 2025/2026 навучальны год.

                                       Дзенісеня Н.У., кіраўнік ШВМА класных кіраўнікоў

                                                     Пасяджэнне № 2

Дата правядзення: 18  снежня 2025 года

Форма правядзення: семінар-практыкум

Тэма: удасканаленне работы класнага кіраўніка па ідэалагічнаму, грамадзянскаму, патрыятычнаму выхаванню – прыярытэтная задача ідэалагічнай і выхаваўчай работы.

Мэта: развіццё прафесійных ведаў і ўменняў педагогаў па ўдасканаленні работы класнага кіраўніка па ідэалагічным, грамадзянскім, патрыятычным выхаванні навучэнцаў.

Вучэбна-метадычны блок:

 1.Эфектыўныя формы работы з навучэнцамі ў сферы грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў рамках Года  добраўпарадкавання.

Асабіна Т.Т., класны кіраўнік 8 класа

2.Работа класнага кіраўніка па фарміраванні ў вучняў павагі да гістарычнага мінулага нашай краіны, патрыятызму, пачуцця гонару за подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Януць Л.У., класны кіраўнік 7 класа

 3.Рэалізацыя інфармацыйна-адукацыйных праектаў “ШАГ”, “Я. Мая сям’я. Мая Радзіма”.

Бондар І.В., класны кіраўнік 11 класа

Практычны блок

 1. Фотасправаздача класных кіраўнікоў па ідэалагічнаму, грамадзянскай і патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў.

3. Наведванне і аналіз праведзенага мерапрыемства ў рамках праграмы тэматычных заняткаў “ Я. Мая сям’я. Мая Радзіма”.

 Дрозд В.І., класны кіраўнік 3 класа

 

 

 

Пасяджэнне  №3

Дата правядзення: 25 сакавіка 2026 года

Форма правядзення: семінар-практыкум

Тэма: сістэма работы класнага кіраўніка па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў, захаванню псіхалагічнага здароўя навучэнцаў, па фарміраванні культуры бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця, прафілактыцы шкодных звычак.

Мэта: удасканаленне сістэмы выхаваўчай работы класнага кіраўніка па прафілактыцы злачынстваў правапарушэнняў, захаванню псіхалагічнага здароўя вучняў, па фарміраванні навыкаў бяспечных паводзін, здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных залежнасцяў

Навукова-метадычны блок:

1.Прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў сярод навучэнцаў школы. Фарміраванне прававой і інфармацыйнай культуры навучэнцаў.

                      Рабцэвіч А.А., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

 2.Праца з сем'ямі навучэнцаў як асноўны напрамак прафілактычнай работы.

 Скарагод І.Л., класны кіраўнік 4 класа.

3. Арганізацыя работы па фарміраванні адказных адносін у вучняў да ўласнага здароўя як найважнейшай каштоўнасці, прафілактыка наркаманіі і таксікаманіі сярод падлеткаў.

Дзенісеня Н.У., класны кіраўнік 10 класа. 

4.Інфармацыйная бяспека ў сетцы Інтэрнэт.

 Мініч А.С., класны кіраўнік 5 класа.

 

 

                                                          Пасяджэнне № 4

Дата правядзення: 29 мая 2026 года

Форма правядзення: творчая справаздача

Тэма: выніковае пасяджэнне, падвядзенне вынікаў выхаваўчай работы за 2025/2026 навучальны год.

Мэта: абагульненне вопыту, падвядзенне вынікаў і аналіз работы класных кіраўнікоў

Вучэбна-метадычны блок

Аналіз дзейнасці ШВМА класных кіраўнікоў  за 2025/2026 навучальны год.

 Дзенісеня Н.У., кіраўнік ШВМА класных кіраўнікоў

Абмеркаванне перспектыўнага планавання на 2026/2027 навучальны год.

Дзенісеня Н.У., кіраўнік ШВМА класных кіраўнікоў

 

19.03.26

семинар- практикум по теме «Усовершенствование работы классного руководителя по идеологическому, гражданскому, патриотическому воспитанию- приаритетная задача идеологической и воспитательной работы в учреждении»

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта