Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

20.02.26

Адукацыйнай экскурсіі па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»

Вучні 8 класа ў рамках адукацыйнай экскурсіі па вучэбным прадмеце
«Беларуская літаратура» наведалі школьную бібліятэку, якая на адну гадзіну ператварылася ў своеасаблівы «Музей аднаго пісьменніка», прысвечаны Васілю Уладзіміравічу Быкаву – класіку беларускай літаратуры,
Была падрыхтавана тэматычная выстава кніг Васіля Быкава. Вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з рознымі выданнямі, убачыць фатаграфіі пісьменніка розных гадоў. Асноўны акцэнт экскурсіі быў зроблены на праблеме маральнага выбару, якая чырвонай ніткай праходзіць праз усю творчасць Быкава. Размова ішла пра такія паняцці, як вернасць абавязку, гонар, здрада, мужнасць, страх, чалавечнасць. Асаблівую эмацыйную нотку мелі дыскусіі аб тым, наколькі актуальныя гэтыя праблемы сёння, ці сутыкаецца чалавек з падобнымі маральнымі выбарамі ў мірны час.
Экскурсія ў бібліятэцы стала не проста урокам літаратуры, а глыбокім разважаннем пра вечныя каштоўнасці, пра цану жыцця і смерці, пра моц чалавечага духу.

Раздзелы сайта