Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

27.11.25

ШАГ 8-11 класс

27 лістапада ў рамках праекта “ШАГ” адбылася сустрэча, прысвечана тэме “Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць граматна карыстацца сваімі правамі, сумленна і добрасумленна выконваць свае абавязкі”.

На першым этапе ўдзельнікі мерапрыемства адправіліся ў сапраўднае падарожжа па свеце правоў і абавязкаў, дзе кожны крок набліжаў іх да разумення таго, што значыць быць актыўным і адказным грамадзянінам сваёй краіны. Вучні актыўна абмяркоўвалі, што такое канстытуцыйныя правы і абавязкі, і як яны звязаныя паміж сабой. Было наглядна паказана, што кожнае права цягне за сабой пэўную адказнасць. Напрыклад, права на адукацыю абавязвае добрасумленна вучыцца і наведваць заняткі.      Асаблівая ўвага была ўдзелена магчымасцям, якія адкрываюцца перад падлеткамі, якія дасягнулі 14 і 16 гадоў. Дзеці даведаліся аб сваіх новых правах і абавязках, звязаных з магчымасцю працаўладкавання на лёгкія работы, удзелам у грамадскім жыцці і нават выбарчым правам у будучыні. Гэта стала важным крокам да ўсведамлення сваёй ролі ў грамадстве і разумення таго, як яны могуць уплываць на яго развіццё. 

       На наступным этапевучнізвярнуліся да госця, члена палітычнай партыі “Белая Русь”, дырэктара ДУА “Кукаўская сярэдняя школа” Андрэя Цімафеевіча Літвіновіча. Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіях, задавалі пытанні, дзяліліся сваімі думкамі. Мы разам актуалізавалі абавязкі кожнага вучня – як у школе, так і па-за ёй, а таксама абавязкі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Бо менавіта з разумення і выканання гэтых асноўных прынцыпаў пачынаецца фарміраванне адказнай і актыўнай пазіцыі ў жыцці.

На апошнім этапе “Мы дзейнічаем” вучні школы выказвалі свае думкі наконт актуальнасці сённяшняй размовы, абмяркоўвалі канкрэтныя мерапрыемствы, акцыі, праекты, у якіх яны прымуць удзел з мэтай пашырэння ведаў па тэме занятка, рэалізацыі сваіх ініцыятыў на карысць краіны.

Мерапрыемства дапамагло навучэнцам актуалізаваць свае абавязкі як вучняў: быць дысцыплінаванымі, паважаць настаўнікаў і аднакласнікаў, імкнуцца да ведаў. Адначасова з гэтым, былі падкрэслены і абавязкі кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь: выконваць законы, паважаць дзяржаўныя сімвалы, клапаціцца аб сваёй краіне і яе будучыні.

Удзельнікі мерапрыемства атрымалі каштоўныя веды, якія дапамогуць ім стаць больш усвядомленымі і актыўнымі грамадзянамі. Яны зразумелі, што быць годным грамадзянінам – гэта не проста словы, а штодзённая праца, заснаваная на веданні сваіх правоў і добрасумленным выкананні сваіх абавязкаў.

Завяршылася мерапрыемства стварэннем тэматычнай старонкі альбома, які на працягу года будзе папаўняцца.

Раздзелы сайта