Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

25.04.24

ШАГ 5-7 классы

25 красавіка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» прайшла класная гадзіна па тэме «Я і Культура» для вучняў 5-7 класаў.

Мерапрыемства праходзіла ў форме гульні “Поле цудаў”.

На пачатку мерапрыемства вучні даведаліся, што жыццё чалавека праяўляецца ў чатырох сферах: эканамічнай, палітычнай, сацыяльнай і культурнай. Найбольшы ўплыў на развіццё асобы чалавека аказвае культура. Яе развіццю ў Рэспубліцы Беларусь надаецца вельмі важнае значэнне .

Разам з настаўнікам вучні звярнуліся да зместу артыкула 51 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і прыйшлі да вываду, што кожнаму грамадзяніну гарантуецца права на ўдзел у культурным жыцці, да культуры нашага народа адносіцца ўсё, што ў розныя часы было створана рукамі і розумам людзей.

У рамках гульні “Поле цудаў” вучням былі прапанаваны заданні ў рамках трох тураў. Пераможцы кожнага тура прынялі ўдзел у фінале і суперфінале гульні.

Гульня “Поле цудаў” была прысвечана тэме “Культура Беларусі”. У працэсе гульні вучням былі прадэманстраваны фотаматэрыялы адказаў. У рамках гульні вучні ўспомнілі пра вядомых мастакоў і пісьменнікаў, музыку і мастацтва, тэатр і літаратуру Беларусі.

У канцы мерапрыемства былі падведзены вынікі гульні і ўзнагароджаны пераможцы.

 

Раздзелы сайта