Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

15.09.23

Завочнае падарожжа "Разам мы - краіна Беларусь"

У рамках Дэкады народнага адзінства ў 3 класе было праведзена завочнае падарожжа на тэму "Разам мы - краіна Беларусь". Мерапрыемства праведзена з мэтай фарміравання ў вучняў паважлівых адносін да дзяржаўнага свята Дня народнага адзінства, выхавання патрыятызму, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. Ажыццявіць завочнае падарожжа дапамагла кніга "Беларусь - наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі першакласніку". Вучні пазнаёміліся са знакамітымі мясцінамі Беларусі, асноўнымі прадпрыемствамі, вядомымі людзьмі нашай краіны, з захапленнем любаваліся карцінамі прыроды роднага краю. Вынікам сумеснай работы стала ўсведамленне вучнямі сувязі са сваім народам, адчуванне асабістай адказнасці за будучае свайго народа.

 

Раздзелы сайта