Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Пример написания опыта педагогической деятельности

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія №3 г. Брэста” 


Апісанне вопыту педагагічнай дзейнасці



“Развіццѐ практычных уменняў і навыкаў выкарыстання беларускай мовы малодшымі школьнікамі

праз стварэнне актыўнага маўленчага асяроддзя ў вучэбнай дзейнасці”




Пралеева Таццяна Аляксееўна,
настаўнік пачатковых класаў
8 029 791 95 52 2



1. Інфармацыйны блок

1.1. Тэма вопыту
Развіццѐ практычных уменняў і навыкаў выкарыстання беларускай
мовы малодшымі школьнікамі праз стварэнне актыўнага маўленчага
асяроддзя ў вучэбнай дзейнасці.

1.2. Актуальнасць вопыту
Для большасцi вучняў нашай краiны мовай, якую яны чуюць
упершыню, з’яўляецца руская. Сапраўднае беларускамоўнае асяроддзе для iх
звычайна адсутнiчае. Не сакрэт, што зараз узнiкла такая сiтуацыя, калi родная
беларуская мова не з’яўляецца мовай дзiцячага мыслення.
Паводле статыстычных дадзеных, змешчаных у даведачным выданні
«Изучаем Беларусь. Статистика для школьников», у нашай краіне пражывае
амаль 8 мільѐнаў беларусаў. У працэнтным вымярэнні ад усіх жыхароў
Рэспублікі Беларусь гэта 83,7%. Лікі ўнушальныя, тым не менш, працэнт
беларускамоўных беларусаў неадпаведны вышэйназваным лікам.
Нельга забываць, што мы – беларусы, значыць і мова родная –
беларуская. “Кожны народ павінен аберагаць сваю мову больш, чым граніцы,
бо мова – галоўная яго абарона, куды больш моцная, чым ўсе яго цытадэлі” –
сказаў ірландскі вучоны Дэві. І як пасля гэтага не звяртаць увагі на тое, што
наша мова ў бядзе, што не з’яўляецца мовай мыслення і мовай зносін. Я лічу,
што сітуацыю можна выправіць, далучаючы дзяцей да стварэння актыўнага
маўленчага асяроддзя. Зацікавіўшы вучняў прыгожымі вершамі, чароўнымі
казкамі, легендамі, прывабным апісаннем прыроды – творамі беларускіх
пісьменнікаў, мы маем магчымасць абудзіць у малодшых школьнікаў
жаданне вывучаць і ведаць родную мову, а ў далейшым і размаўляць на ѐй.
Лічу, што, менавіта, мае намаганні павінны паспрыяць пашырэнню
беларускамоўнага асяроддзя для маленькіх беларусаў. Вельмі прыемна, калі
мае былыя вучні дзякуюць за свае поспехі, сцвярджаючы, што я не толькі 3

паўплывала на нацыянальную самаідэнтыфікацыю, а і ўлюбіла у мілагучную
родную мову. Ці не з’яўляецца гэта сур’ѐзнай ацэнкай маѐй шматгадовай
самаадданай працы?!
Сучасная пачатковая школа вырашае моўную адукацыю праз
фарміраванне культуры мовы малодшых школьнікаў, станаўленне маральных
якасцей асобы, актывізацыю пазнаваўчай дзейнасці, развіццѐ мовы і
мыслення. Патрэбнасць вучняў у выкарыстанні беларускай мовы як
асноўнага сродку зносін паміж людзьмі забяспечваецца пачуццѐва-
вобразным успрыманнем функцыянальных уласцівасцей моўных адзінак,
практычнымі ўменнямі. Але ва ўмовах перавагі выкарыстання ў грамадстве
рускай мовы, другая дзяржаўная мова менш выкарыстальная. Патрэбнасці ў
вучняў ва ўжыванні беларускай мовы як асноўнага сродку зносін паміж
людзьмі няма, бо няма беларускамоўнага асяроддзя. У большасці нашы
грамадзяне не ўсведамляюць неабходнасці захавання беларускай мовы.
Асабліва гэта адчуваецца ў гарадах Беларусі.
Змест пачатковага навучання грунтуецца на метадалагічных пазіцыях,
якія звязаны з рэалізацыяй асобасна арыентаванага і культуралагічнага
падыходаў. У аснову адбору навучальнага матэрыялу пакладзены наступныя
прынцыпы: нацыянальна-культурная адметнасць заданняў і практыкаванняў,
мастацка-эстэтычны і літаратуразнаўчы прынцып пазнання мовы як формы
існавання духоўнай культуры беларусаў, адпаведнасць складанасці зместу
навучання вучэбным і ўзростава-псіхалагічным магчымасцям малодшага
школьніка, практычнай накіраванасцю і творчым характарам навучання,
прынцып пераемнасці і ўзаемасувязі ўсіх вучэбных прадметаў: беларускай
мовы і літаратуры, музыкі, выяўленчага мастацтва, прадмета “Чалавек і
свет”. На мой погляд, авалодванне беларускім маўленнем адбываецца тады,
калі гэты працэс забяспечваецца высокім развіццѐвым патэнцыялам
маўленчага асяроддзя ў вучэбнай дзейнасці

4



Мэта вопыту
Фарміраванне ўменняў і навыкаў валодання вуснай і пісьмовай мовай
як сродкам зносін на аснове засваення функцыянальных уласцівасцей
моўных адзінак, стварэння актыўнага моўнага асяроддзя.

1.3. Задачы вопыту
1. Правесці тэарэтычны аналіз даследавання заканамернасцей
засваення вучнямі пачатковых класаў беларускай мовы і маўлення, раскрыць
законы авалодання малодшымі школьнікамі беларускай мовай.
2. Распрацаваць і адаптаваць сітэму заданняў для развіцця
практычных уменняў і навыкаў валодання беларускай мовай праз стварэнне
актыўнага маўленчага асяроддзя ў вучэбнай дзейнасці.
3. Стымуляваць развіццѐ камунікатыўна-маўленчых навыкаў
малодшых школьнікаў.

1.5 Працягласць работы над вопытам.
Працягласць работы – 2011 – 2016 гг.
Этапы работы:
 падрыхтоўчы: вызначэнне шляхоў далучэння дзяцей да роднай
беларускай мовы;
 пошукавы: сістэматызацыя заданняў для засваення малодшымі
школьнікамі беларускай мовы.
 практычны: выкарыстанне сістэмы заданняў і стварэнне ўмоў
для актыўнага маўленчага асяроддзя малодшых школьнікаў;
 кантрольна-ацэначны: дыягностыка ўзроўню засваення
беларускай мовы малодшымі школьнікамі;
 рэфлексіўны: аналіз атрыманых вынікаў работы па стварэнню
актыўнага маўленчага асяроддзя ў вучэбнай дзейнасці. 5


2. Апісанне тэхналогіі вопыту

2.1 Апісанне вопыту
Навуковай асновай вопыту з’яўляюцца ідэі даследавання
заканамернасцей засваення дзецьмі беларускай мовы і маўлення,
ўзаемасувязі перыядызацыі маўленчага развіцця дзіцяці і этапы яго
агульнапсіхічнага развіцця. Я разумела, што без ведання законаў авалодвання
мовай немагчыма будаваць эфектыўны адукацыйны працэс.
Спрабуючы знайсці адказ на пытанне адносна таго, як дзіця авалодвае
беларускай мовай, я звярнулася да вядомых канцэпцый маўленчага
антагенезу, што актыўна развіваюцца ў рускай і замежнай псіхалінгвістыцы.
У сучаснай псіхалінгвістыцы цвѐрда замацавалася меркаванне, што
“дзіця не прыстасоўвае гатовыя, запазычаныя маўленчыя ўзоры да прадметаў
і фактаў рэчаіснасці, а праводзіць выбар тых сродкаў, якія адпавядалі б
сітуацыі суразмоўніцтва. Аднак перш чым правесці выбар, неабходна
прысвоіць некаторы запас сродкаў. Менавіта ў гэтым прысваенні
заключаецца і галоўны творчы пачатак, і сутнасць развіцця. З моманту
нараджэння дзіця трапляе ў такія спрыяльныя ўмовы, якія прадугледжваюць
узаемадзеянне, ажыццяўленне сумеснай дзейнасці. Сумеснасць дзейнасці
забяспечваецца суразмоўніцтвам”[5, с.249,250]. Але, “каб гэта здольнасць
стала сапраўднасцю, каб дзіця засвоіла мову і стала істотай грамадскай, яно
павінна вучыцца роднай мове” – так ўпершыню адзначыла Л.П.Федарэнка і
назвала шэсць асноўных, на яе думку, заканамернасцей:
 “маўленне засвойваецца, калі набываецца здольнасць кіраваць
мускуламі маўленчага апарату, каардынаваць моварухальныя і слыхавыя
адчуванні”,
 “маўленне засвойваецца, калі набываецца здольнасць разумець
лексічныя і граматычныя значэнні”, 6

 “маўленне засвойваецца, калі набываецца здольнасць адчуваць
выразныя канатацыі (адценні) лексічных, граматычных, фанетычных моўных
значэнняў”,
 “маўленне засвойваецца, калі набываецца здольнасць запамінаць
традыцыю спалучэння моўных адзінак у маўленчай плыні, гэта значыць
засвойваць норму літаратурнай мовы”,
 пісьмовая мова засвойваецца, калі яна супастаўляецца з ужо
засвоенай вуснай мовай”,
 “тэмп узбагачэння маўлення становіцца хутчэйшым па меры
ўдасканалення маўленчатворчай сістэмы навучэнца”.[9, с.16,17]
Навейшыя навуковыя дадзеныя дазваляюць глыбей глянуць на
прыроду працэсаў засваення дзіцем роднай мовы: “дзіця адносіцца да мовы
не пасіўна, а актыўна, канструктыўна, пастаянна праводзячы неўсвядомлены
аналіз моўных з’яў”,[10, с.40] само адкрывае правіла, усведамляе функцыю
моўных адзінак праз аналітычныя дзеянні з пачутай мовай дарослых і
пазнавальныя, аналітычныя ўласныя деянні ўвогуле.
Да таго часу, як дзіця пачынае вывучаць беларускую мову, яно
валодае рускай мовай. Вопыт работы ў беларускамоўных класах паказаў,
што, калі прапанаваць дзіцяці прачытаць невялікі беларускі тэкст, у якім
выразна перададзены лексічныя, фанетычныя, арфаграфічныя і граматычныя
асаблівасці, то яно не можа прачытаць ані слова , нягледзячы на тое, што ўжо
валодае навыкам чытання па-руску. Прычына гэтай з’явы заключаецца ў
тым, што гукавы вобраз слова ў свядомасці дамінуе, менавіта, праз гукавую
абалонку распазнаецца слова як намінатыўная адзінка. У той жа час,
прапануючы дзецям паслухаць беларускі тэкст і пераказаць па-руску, няма
аналагічнага псіхалагічнага бар’ера, таму што лексічныя значэнні большасці
слоў вучням даступныя. Але толькі лексічныя, пагэтаму без засваення
граматычнага значэння моўных адзінак немагчыма актыўна валодаць мовай
як сродкам сацыяльных зносін у грамадстве. 7

Швейцарскі псіхолаг Жан Піажэ даказаў, што “дзіця спачатку
ўспрымае цэлае, агульнае, а ўжо потым – прыватнае“. Гэта акалічнасць
працуе на карысць методыкі навучання беларускай мове, улічваючы
блізкасць рускай і беларускай моў, паколькі дазваляе з самага пачатку
ўключаць дзяцей у актыўнае маўленне. Семантычная бесканфліктнасць
дзвюх моў – характэрная асаблівасць засваення беларускай мовы. На гэтым
этапе работы эфектыўна выкарыстоўваю руска-беларускія тэксты для
чытання (дадатак 4).
Вопыт работы ў беларускамоўнай навучальнай установе дае падставу
сцвярджаць, што засваенне фанетыка-граматычнага ладу беларускай мовы
ажыццяўляецца шляхам пошуку аналогій і супрацьпастаўленняў. Вучань на
падставе першасных моўных назіранняў робіць абагульненні, імкнецца
выявіць заканамернасць і пераносіць іх на з’явы іншага раду. Словы
захоўваюцца ў нашай памяці ў выглядзе груп, пучкоў, аб’яднаных па
семантычных прыметах, як было даказана псіхалінгвістамі. Веданне гэтай
заканамернасці (пра ўнутраную міжмоўную ідэнтыфікацыю) мае надзвычай
важнае значэнне для практыкі: нельга штучна прыспешваць натуральнае,
паступовае выспяванне моўнай здольнасці; недапушчальна на першых этапах
навучання ставіць перад дзецьмі непасільныя задачы ў лексіка-граматычных
адносінах і патрабаваць ад іх “правільнай” беларускай мовы, бо вучні
звязаны настолькі моцна з рускай мовай, што яна міжволі будзе жывіць іх
свядомасць, а значыць, будуць працяглы час ужывацца тыя словы і формы,
якімі яны ужо валодаюць.
Навучанне грамаце – першая ступенька ў школьным курсе роднай
мовы. Менавіта на ўроках граматы ў вучняў выхоўваецца цікавасць да
роднай мовы, фарміруюцца новыя адносіны да яе: дзеці пачынаюць
асэнсоўваць мову як сродак зносін, як інструмент пазнання навакольнага
жыцця, як прадмет аналізу. Вопыт далучэння вучняў да роднай беларускай
мовы з першага класа паказаў, што дзеці прымаюць яе, разумеюць і
ўжываюць у маўленні. У першы год навучання перавага аддаецца развіццю і 8

ўдасканаленню вуснай беларускай мовы. Вусная мова засвойваецца ў
працэсе актыўнага пошуку дзецьмі моўных заканамернасцей на аснове
вопыту і аналізу мовы дарослага, а таксама ў працэсе ўласнай творчай
дзейнасці. Затым, калі вучань пачынае чытаць тэкст, знаѐміцца з пісьмовай
мовай, то пісьмовая мова пачынае аказваць дамінуючы ўплыў на засваенне
вуснай. Адбываецца ўзаемаўплыў вуснай мовы на пісьмовую і пісьмовай на
вусную. Фактычна вуснай мовай вучні працягваюць авалодваць на аснове
пісьмовай і з яе дапамогай. Вопыт паказаў, што вусная мова ѐсць адбітак
пісьмовай, і гэты працэс мае многа пераваг:
 па-першае, засваенне вуснай мовы на аснове пісьмовай можа
садзейнічаць больш хуткаму і якаснаму авалоданню літаратурнымі нормамі;
 па-другое, засваенне вуснай мовы на аснове пісьмовай можа
спрыяць выпрацоўцы арфаграфічных здольнасцей на аснове ўсведамлення
вучнямі законаў беларускага правапісу.
Такім чынам, практычнае авалодванне беларускім маўленнем
адбываецца ў спецыяльна створаным асяроддзі для актыўнага маўлення – а
гэта ўрок. Урок з’яўляецца жывой клетачкай адукацыйнага працэсу. Усѐ
самае важнае і самае галоўнае для вучня адбываецца на ўроку.
Галоўная мэта навучання грамаце ў 1-ым класе – фарміраванне
творчай асобы, здольнай практычна валодаць рознымі відамі маўленчай
дзейнасці: актыўна ўспрымаць на слых моўныя адзінкі, разумець іх,
засвойваць і выкарыстоўваць у якасці сродку зносін, умець правільна чытаць
і пісаць. Стрыжнем заняткаў, на мой погляд, з’яўляецца такая арганізацыя
маўленчай дзейнасці, у працэсе якой перавага аддаецца развіццю ў
першакласнікаў фанематычнага слыху, фарміраванню здольнасці да аналізу,
сінтэзу, супастаўлення, параўнання, абагульнення, выпрацоўцы
камунікатыўных уменняў і навыкаў.
З гэтай мэтай значную ўвагу я надаю наступным відам работы:
 неаднаразовы паўтор хорам асобных слоў, словазлучэнняў, сказаў і
нават невялікіх тэкста; 9

 калектыўнае завучванне вершаў, скорагаворак, загадак, лічылак,
прыказак і прымавак, што станоўча ўплывае на ўзбагачэнне слоўніка вучняў,
якасць пабудовы сказаў, на эмацыянальнасць, выразнасць і вобразнасць
маўлення, трапнасць і дакладнасць ужывання слова. (Дадатак 6)
Разлічальнай функцыі гукаў у маўленні адпавядае разлічальная роля
літар на пісьме. Асэнсаванню гэтай з’явы дапамагаюць розныя загадкі,
звязаныя са зменай літарнай будовы слова. Такія загадкі я называю
загадкамі-літарынкамі. Замацаванню правільнага вымаўлення вучнямі гукаў,
фарміраванню выразнага вуснага маўлення садзейнічаюць скорагаворкі і
чыстагаворкі, якія трапна выкарыстоўваю ў пачатку ўрока ў час
“артыкуляцыйнай размінкі”, а таксама для развіцця галасавога апарата
(вымаўляць гучна, ціха, шэптам), тэмпа маўлення (вымаўляць хутка, мерна,
павольна).
Улічваючы лінейна-канцэнтрычны прынцып пабудовы зместу і
структуры вучэбнага матэрыялу ў 2 – 4 класах, фарміраванне арфаграфічных
уменняў і навыкаў адбываецца паступова і рэалізуецца з апорай на нормы
літаратурнага вымаўлення. Я лічу, што важным кампанентам у сістэме
работы па арфаграфіі з’яўляюцца наступныя віды практыкаванняў:
фанетыка-арфаграфічныя, марфемна-арфаграфічныя, марфолага-
арфаграфічныя практыкаванні, якія падбіраюцца па ўзроўнях засваення
вучэбнага матэрыялу, забяспечваюць аўтаматызаванае і свядомае пісьмо з
улікам паступовасці фарміравання арфаграфічных уменняў і навыкаў.
(Дадатак 1) Эфектыўна выкарыстоўваю карткі-сказы для чытання хорам,
спісвання, правядзення зрокава-слыхавога дыктанта, зрокавага дыктанта,
узаемадыктанта пры рабоце ў групах, у парах. (Дадатак 2) Практыкаванні ў
чытанні сказаў дапамагаюць дзецям запомніць і літарную формулу слоў, што
спрыяе развіццю арфаграфічных навыкаў і ўдасканальванню тэхнікі чытання.
Заўважу, работа гэта размяркоўваецца на ўсіх уроках, дзе гучыць
беларуская мова. (Дадатак 7) Праводзіцца яна і ў час рухавых гульняў на
дынамічным перапынку, на прагулцы, на экскурсіі, у час снедання, пры 10

правядзенні ранішнікаў і свят. (Дадатак 8) Заўсѐды стараюся даваць узор
літаратурнай мовы.

2.2. Выніковасць і эфектыўнасць вопыту
Для ацэнкі рэзультатыўнасці развіцця практычных уменняў і навыкаў
выкарыстання беларускай мовы малодшымі школьнікамі праз стварэнне
актыўнага маўленчага асяроддзя ў вучэбнай дзейнасці была праведзена
дыягностыка якасці ведаў у 1-м і 2-м класах, 3-х і 4-х класах. (Дадатак 3)
Дзеці паказалі дастатковы ўзровеь якасці ведаў, палюбілі беларускую мову,
загаварылі, набылі зацікаўленасць да роднай мовы.
Каб навучыцца ўзаемадзейнічаць – трэба ўзаемадзейнічаць. Каб урок
быў эфектыўным, трэба падрыхтаваць і выкарыстоўваць многа разнастайных
заданняў, рознаўзроўневых, тады пазнавальная актыўнасць і творчыя
адносіны да роднай мовы будуць прысутнічаць на кожным ўроку і дадуць
добрыя паказчыкі якасці ведаў. Вучні 5 “А” класа ў першым паўгоддзі
пацвердзілі свае ацэнкі і дастатковы узровень якасці ведаў. Трое вучняў 4-ага
класа паступтлі ў гімназію №1, адна вучаніца – у гімназію №5. Пераможцы
раѐнных алімпіяд па беларускай мове ў 3 і 4 класах Кашэўскі Віктар (вучань
5 ”А” класа, гімназія №3) – дыплом I ступені, Ігнацюк Ганна (вучаніца 5 ”А”
класа, паступіла ў гімназію №1) – дыплом II ступені, Алексяюк Анастасія
(вучаніца 5 ”А” класа, паступіла ў гімназію №5) – дыплом III ступені,
паказваюць выдатныя веды і на сярэдняй ступені навучання. (Дадатак 5)
Такім чынам, можна зрабіць выснову аб станоўчым уплыве на
развіццѐ камунікатыўна-маўленчых навыкаў малодшых школьнікаў
актыўнага маўленчага асяроддзя ў вучэбнай дзейнасці.
Для павышэння эфектыўнасці дадзенага вопыту неабходна стварэнне
наступных умоў: дэмакратычны стыль узаемадзеяння, развіццѐвае навучанне,
забеспячэнне спрыяльнай псіхалагічнай атмасферы, эмацыянальнае
супрацоўніцтва, давер, павага да годнасці кожнага вучня, выкарыстанне
асабістага прыклада творчасці і ўзорнай літаратурнай беларускай мовы

настаўніка, выкарыстанне актыўных і інтэрактыўных метадаў навучання,
індывідуалізацыя навучання. І наадварот, непажадана выкарыстоўваць такія
метады работы, як катэгарычнасць, строгая рэгламентацыя выканання
патрабаванняў, паведамленне гатовых ведаў, аўтарытарнасць.

Заключэнне
Развіццѐ практычных уменняў і навыкаў выкарыстання беларускай
мовы малодшымі школьнікамі праз стварэнне актыўнага маўленчага
асяроддзя ў вучэбнай дзейнасці мае важнае значэнне ў развіцці
падрастаючага пакалення, фарміраванні маральных якасцей асобы і набыцці
вопыту інтэлектуальнай і творчай дзейнасці, выхаванні патрыятызму,
нацыянальнай самасвядомасці. Вопыт прадугледжвае сістэму работы, якая
спрыяе адраджэнню імкнення дзяцей да вывучэння роднай мовы і
выкарыстання яе ў далейшым. Я лічу, што ўменні і навыкі, якія
атрымліваюць мае вучні ў пачатковай школе, дапамагаюць ім паспяхова
вучыцца ў старэйшых класах, і не толькі выдатнікам і ўдзельнікам алімпіяд.
Па тэме вопыту маюцца распрацаваныя ўрокі, выступленні на
метадычных аб’яднаннях настаўнікаў пачатковых класаў гімназіі і раѐна,
майстар-класы для маладых спецыялістаў – настаўнікаў пачатковых класаў
горада, тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, сцэнарыі свят на
беларускай мове, індывідуальныя вучнѐўскія рабочыя папкі з дыдактычным
матэрыялам. З вопытам сваѐй дзейнасці выступала на жнівеньскай
педагагічнай канферэнцыі, на паседжанні метадычнага савета аддзела
адукацыі, спорту і турызму Ленінскага раѐна, членам і сакратаром якога
з’яўляюся з 2004 года. У 2008 годзе прымала ўдзел у экспертызе падручніка
А.Клышкі “Буквар” для 1 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай
мовай навучання, падрыхтавала экспертнае заключэнне. (Дадатак 9)


12

3. Спіс выкарыстаных дапаможнікаў
1. Верашчака, Г.І., Федаровіч, Г.М. Развіццѐ маўленчай дзейнасці
першакласнікаў /Метадычныя распрацоўкі да “Буквара” А.Клышкі. – Мн:
Пачатковая школа. – 2005.
2. Вучэбныя праграмы для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай
мовай навучання./1 -4 класы/ – Мн.: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2009.
3. Кавалеўская, Н.І. Займальны матэрыял па навучанню грамаце ў 1
класе./ Дадатак да буквара. – Мн.: ТАА Авітон, 1993.
4. Клышка, А.К. Буквар: старонкі і ўрокі: Вучэбна-метадычны
дапаможнік для настаўнікаў агульнандукацыйных устаноў з беларускай
мовай навучання. – Мн.: Народная асвета, 2008.
5. Маркова, А.К. Периодизация речевого развития /Вопросы
психологии/. – М.: Наука, 1973.
6. Пиаже, Ж. Речь и мышление ребѐнка. – М.: Педагогика, 1994.
7. Поучительные истории: русско-белорусские тексты для чтения. // ГУО
«Академия последипломного образования». – Мн.: 2006.
8. Старжынская, Н.С. Займальны матэрыял па навучанню грамаце. /Кн.
для настаўніка. – Мн.: Народная асвета, 1989.
9. Федоренко, Л.П. Закономерности усвоения родной речи: Учебное
пособие/ Л.П.Федоренко. – М.: Просвещение, 1984.
10. Яленскі, М.Г. Заканамернасці засваення малодшымі школьнікамі
беларускай мовы як другой //Пачатковая школа. –2014. – № 1. – С. 38 – 43.
13

Дадатак 1
Сістэма арфаграфічныз практыкаванняў у 2 класе
Тэма: “Няпарныя цвѐрдыя зычныя гукі. Правапіс слоў з імі”
Першы ўзровень(нізкі):
1. Прачытайце і спішыце словы.Выразна вымавіце першы гук.
Жолуд, шышка, джэм, цукерка, чацвер, рыс.
Другі ўзровень(здавальняючы)
1. Запішыце словы, якія “схаваліся” у слове “шыпшына”. Падкрэсліце літары,
якія абазначаюць няпарныя цвѐрдыя зычныя гукі.
Трэці ўзровень (сярэдні)
1. Прачытайце верш. Каго можна назваць “дысцыплінаваным пешаходам”?
Што можа здарыцца з нядбайным пешаходам?
Толькі там ісці павінен, дзе адзначан пер(е/а)ход…
Калі ж ты без дысц(ы/і)пліны, значыць, др(е/э)нны пеш(е/а)ход.
Закрэсліце непатрэбныя літары. Растлумачце правапіс слоў.
Чацвѐрты ўзровень (дастатковы)
1. Прачытайце словы. Якія літары трэба ўставіць замест пропускаў? Састаўце
са слоў сказ, запішыце. Як вы разумееце сэнс прыказкі?
за, Праўда, дараж..йшая, грош.. .
Пяты ўзровень (высокі)
1. Прачытайце словы, перакладзіце і запішыце па-беларуску. Падкрэсліце
літары, якія абазначаюць няпарныя зычныя гукі.
Шишка, лыжи, человек, орѐл, цена.


Дадатак 2
Набор1. Наступіла вясна. Ярка свеціць сонца. Я хачу пасадзіць
бярозу. Запелі птушкі. У лесе рос ясень. Мы любім нашу прыроду.
Набор2. Хлопчык Віця вучань. Дзяўчынка Лена вучаніца. У партфелі
сшыткі, пенал, кнігі. У пенале ручкі і алоўкі. Я хачу ўсѐ ведаць. 14

Дадатак 3
Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў у 1 і 2 класах
Навучальны
год,
колькасць
вучняў
Паўгоддзе
Узровень навыкаў чытання
Нізкі
Здавальня-
ючы
Сярэдні Дастатковы Высокі
К-ць % К-ць % К-ць % К-ць % К-ць %
2011 – 2012
26
І 2 7,6 6 23,1 10 38,5 5 19,2 3 11,6
ІІ 0 0 3 11,6 6 23,1 7 26,8 10 38,5
2012 – 2013
26
І 0 0 2 7,6 6 23,1 8 30,8 10 38,5
ІІ 0 0 1 3,8 4 15,4 10 38,5 11 42,3



Маніторынг якасці ведаў па беларускай мове
Навучальны
год
Клас Колькасц
ь вучняў
Паспявалі на Сярэдні
бал
Узровень
01 9 8 7 6 5 4 3 2 1 навучан.
2009 – 2010 3 А 23 0 0 0 1 1 0 4 9 8 0 7,8 Дастатков
ы
2010 – 2011 4 А 23 0 0 2 0 0 3 4 6 8 0 7,2 Дастатков
ы
2013 – 2014 3 А 26 0 0 0 1 0 0 9 8 8 0 7,8 Дастатков
ы
2014 – 2015 4 А 26 0 0 1 0 1 0 7 9 8 0 8,0 Дастатков
ы



Маніторынг якасці ведаў па беларускай літаратуры
Навучальны
год
Клас Колькасц
ь вучняў
Паспявалі на Сярэдні
бал
Узровень
01 9 8 7 6 5 4 3 2 1 навучан.
2009 – 2010 3 А 23 0 0 0 0 1 2 4 8 6 2 7,96 Дастатков
ы
2010 – 2011 4 А 23 0 0 0 0 1 2 5 5 7 3 8,04 Дастатков
ы
2013 – 2014 3 А 26 0 0 0 0 1 3 6 6 8 2 7.88 Дастатков
ы
2014 – 2015 4 А 26 0 0 0 0 1 3 4 6 9 3 8,08 Дастатков
ы


15

Дадатак 4
Поучительные истории (русско-белорусские тексты для чтения )
Была одна сильная злая собака…
Была одна большая, сильная собака. Вышла к ней собачка не больше
крысы и стала на неѐ злиться. Большая собака только еѐ понюхала и отошла
прочь.
Лев Николаевич Толстой
Быў адзін дужы злы сабака…
Быў адзін вялікі, моцны сабака. Выйшаў да яго сабачка ростам з
пацука і пачаў на яго злавацца. Вялікі сабака толькі яго панюхаў і адышоў
прэч.
Леў Мікалаевіч Талстой


Дадатак 5
Рэзультатыўнасць удзелу вучняў у раѐнных алімпіядах па беларускай
мове
Навучальны год клас 1 месца 2 месца 3 месца
2009 – 2010 3 А 1 1 -
2010 – 2011 4 А 1 1 -
2013 – 2014 3 А 1 - 1
2014 – 2015 4 А 1 1 -


Дадатак 6
Урок беларускай мовы і беларускай літаратуры ў 1 класе
(інтэграваны)
Тэма: 1. Гукі і літары. Выпадкі аглушэння звонкіх гукаў.
2. Мінск – сталіца Беларусі.
МЭТЫ: 16

1. Паўтарыць гукі і літары беларускай мовы, развіваць
фанематычны слых.
2. Адпрацоўваць навык граматнага і каліграфічнага пісьма.
3. Пашыраць веды дзяцей аб Мінску і выхоўваць любоў да Радзімы
і мовы, гонар за свой народ.
4. Замацоўваць навык беглага, свядомага, выразнага чытання.
5. Развіваць мову, памяць, увагу вучняў, пашыраць іх слоўнікавы
запас.
6. Вучыць адэкватна ацэньваць узровень асабістых вучэбных
дасягненняў.
АБСТАЛЯВАННЕ:
1. Падручнік “Буквар”.
2. Пропісь “Пісьмо”.
3. Карта Рэспублікі Беларусь.
4. Карткі са скорагаворкамі, словамі, заданнямі.
5. Разразная азбука, індывідуальныя экраны.
ВІД УРОКА: урок-замацаванне пройдзенага матэрыялу.
ПЛАН УРОКА.
1. Арганізацыя класа.
2. Тэма і мэты ўрока.
3. Артыкуляцыйная гімнастыка:
а) чыстагаворкі;
б) скорагаворкі.
4. Работа над новым матэрыялам:
а) работа ў пропісі;
б) фізкультхвілінка;
в) работа па “Буквары”;
г) фізкульпауза;
д) работа ў пропісі, самастойная работа;
е) гульня. 17

5. Падвядзенне вынікаў урока.
6. Рэфлексія.
ХОД УРОКА
1. Арганізацыя класа.
– Добрай раніцы, дзеці. Прывітаем адзін аднаго.
– Добрай раніцы, наш першы клас. Прывітанне, наш першы клас.
Мы рады быць і сѐння разам: далонь к далоні – сябар радам.
– Вашы ўсмешкі, як сонейка, напоўнілі наш клас цеплынѐю і
святлом. Дзякуй. Сядайце, калі ласка.
2. Тэма і мэты ўрока.
– Сѐння мы зноў будзем адкрываць таямніцы беларускай мовы,
гутарыць аб родным, блізкім, дарагім для кожнага з нас, што завецца
Радзімай. Вазьміце, калі ласка, свае экраны і напішыце назву нашай краіны.
– Што вы зараз зрабілі? (Напісалі літарамі слова “Беларусь”)
– Прачытаем гэтае слова хорам. Што мы пачулі? (Гукі)
– У чым жа розніца паміж гукамі і літарамі? (Гукі чуем і
вымаўляем, літары бачым і пішам)
3. Артыкуляцыйная гімнастыка.
– Прагаворым чыстагаворкі па радах хорам:
Жо – жо – жо – мы школьнікі ўжо.
Ры – ры – ры – старанна гавары.
Эй – эй – эй – будзь уважлівым хутчэй.
Цы – цы – цы – мы малайцы.
– Паказваю карткі са скорагаворкамі. Дзеці чытаюць пра сябе,
услых 3 разы.
У чаплі – чапляня, у зайкі – зайчаня.
У асы не вусы, а вусікі.
Белы бусел баіў байку беламу зайку.
4. Работа над новым матэрыялам.
а) Работа ў пропісі, ст. 12. 18

 Прачытайце, калі ласка, самастойна скорагаворкі. Колькі слоў у
першым сказе? (4) Назавіце літары, якія абазначаюць галосныя гукі,
падкрэсліце іх. Запішыце, калі ласка. Вядзе класс Віка. (Пачынаю пісаць
першае слова У з вялікай літары, пішу слова бары: ба – галосны а, пішу ры –
галосны ы, пішу слова грыбы: гры – галосны ы, пішу бы – галосны ы, пішу
слова бяры: бя – галосны я, пішу ры – галосны ы. Правяраю: У бары
грыбы бяры.)
– Колькі слоў у другім сказе? (4) Успомніце, калі зычны цвѐрды і
калі мяккі? (Цвѐрды, калі сябруе з галоснымі а, о, у, ы, э, мяккі, калі сябруе з
галоснымі я, ѐ, ю, і, е).
– Запішыце сказ самастойна і падкрэсліце літары, якія абазначаюць
зычныя гукі: цвѐрды – адной рыскай, мяккі – двума рыскамі.
– А зараз кожны стане настаўнікам: праверце, калі ласка. работу
свайго суседа. Падыміце руку, у каго няма памылак?; у каго адна?; у каго
больш за дзве?
б) Фізкультхвілінка.
Гэты пальчык у лес пайшоў (масажыраваць мізінец),
Гэты пальчык грыб знайшоў (масажыраваць безыменны палец і г. д.),
Гэты пальчык чысціць стаў,
Гэты пальчык смажыць стаў,
Гэты пальчык усѐ паеў, адтаго і патаўсцеў.
в) Работа па “Буквары”.
 А хто гэта завітаў да нас у госці? (Бураціна) І падарунак нам
прынѐс. Здагадаліся, што гэта? (Карта нашай краіны). А вось слова не
прачытаць: літары рассыпаліся (І, М, К, С, Н). Дапаможам Бураціну ў бядзе.
Вазьміце, калі ласка, экраны і напішыце, што гэта можа быць за слова.
(МІНСК)
– Назавіце галосныя гукі ў гэтым слове. (І) Чаму? (Бо чую голас, І -
цягнецца, спяваецца) 19

– Якія астатнія гукі? (Зычныя) Дакажыце. (М – чую шум і голас,
значыць, звонкі зычны, сябруе з галосным І – мяккі зычны. Н – чую шум і
голас, значыць, звонкі зычны, цвѐрды замочак. С – чую толькі шум, значыць
глухі зычны, цвѐрды замочак. К – чую толькі шум, значыць глухі зычны,
цвѐрды замочак)
– А хто з вас здагадаўся, чаму іменна гэтае слова прынѐс нам
Бураціна? (адказы вучняў)
– А дзе на карце знаходзіцца горад Мінск?
– Як вы думаеце, а чаму ў цэнтры?
– Адкрыйце, калі ласка, падручнік на ст. 144. Праслухайце тэкст,
разглядаючы відарыс горада Мінска.
– Якім вы ўявілі сабе горад Мінск? (адказы дзяцей)
Паўторнае чытанне тэксту і аналіз:
– Чым багаты ѐн? Якія там вуліцы? Як вы лічыце, чаму сталіца
павінна быць самай прыгожай і вялікай? Як наш народ адносіцца да
гераічнага свайго прошлага? Чаму мы павінны ведаць пра сваю краіну? Як
вы разумееце такія словы: Усюды добра, а дома лепей?
Самастойнае чытанне, чытанне “ланцужком”.
г) Фізкультпауза.
Комплекс практыкаванняў для вачэй:
1. 1-4 – заплюшчыць вочы, моцна напружыць мышцы вачэй; 1-6-
расплюшчыць вочы, раслабіць мышцы вачэй, паглядзець удалячынь (на
зялѐнае поле). Паўтарыць 4-5 разоў.
2. 1-4 – скіраваць позірк на ўказальны палец, які перад вачыма; 1-6
– паглядзець удалячынь. Паўтарыць 4-5 разоў.
3. 1-4 – паглядзець управа, не паварочваючы галавы; 1-6 – –
паглядзець удалячынь; 1-4 – паглядзець улева, не паварочваючы галавы; 1-6 -
– паглядзець удалячынь. Паўтарыць 3-4 разы. 20

4. 1-6 – перавесці позірк управа ўверх – улева ўніз – прама
ўдалячынь; 1-6 – перавесці позірк улева ўніз – управа ўверх – прама
ўдалячынь. Паўтарыць 4-5 разоў.
д) Работа ў пропісі, самастойная работа.
 Паказваю карткі са словамі: дуб – дубы, грыб – грыбы, губка –
губа.
 Прачытайце, калі ласка, пары слоў. Калі зычны вымаўляецца
ясна? Што адбываецца з зычным- замочкам? (вымаўляецца глуха) Як жа
правільна напісаць? (зрабіць замочак складам)
 Прачытайце і запішыце, калі ласка, пары слоў у пропісі
самастойна.
 Дадаткова па ўзроўнях: “Агеньчык” – запісаць адзін раз слова
Радзіма; “Ветрык” – падзяліць слова Радзіма на склады; “Сонейка” –
скласці сказ са слоў, якія згубілі сваѐ месца: сваѐй, Я, Радзімай, ганаруся,
любай.
 Праверка. Пытанне: Чаму я ганаруся сваѐй Радзімай?
е) Гульня “Літара заблудзілася”.
 Крыху адпачнем, пагуляем. Дапамажыце, калі ласка, выправіць
памылкі, якія зрабіў Бураціна ў сказах.
1. Весела звініць збанок (званок), кліча: “Дзеці, на ўрок!”
2. ”Малако дае карова”, – напісаў на кошцы (дошцы) Вова.
3. Ліза мазі папрасіла: Лізу вуха (муха) ўкусіла.
4. Закрычаў Рыгорка: “З неба ўпала горка (зорка)”.
5. Памажыце, ды хутчэй! Я не сплю ўжо пяць начэй.
6. Так ударыўся аб слуп, што зламаў пярэдні дуб (зуб).
– У слове зуб, што чую на канцы? А што буду пісаць? Дакажыце.
5. Падвядзенне вынікаў.
– Што новага вы даведаліся на ўроку?
– Якімі новымі думкамі і пачуццямі узбагаціліся? 21

– Хто запомніў прыказку пра Радзіму?
– Аб чым вы раскажаце дома бацькам?
6. Рэфлексія.
– Якое з заданняў вам больш спадабалася?
– Дзе сустракалі цяжкасці?– Дзякуй за работу.


Дадатак 7
Мая Радзіма – Беларусь. 4 клас
Тэма:Падарожжа па краіне Беларусь
Мэты:
 спрыяць выхаванню нацыянальна-свядомай асобы праз
усведамленне свайго месца ў грамадстве, далучэнню дзяцей да духоўных
скарбаў свайго народа;
 садзейнічаць развіццю ўнутранага свету асобы вучня, якая
адчувае прыгажосць роднага краю, усведамляе прызначэнне жыцця чалавека,
з павагай адносіцца да гістарычнага мінулага і сучаснага сваѐй краіны;
 садзейнічаць фарміраванню пазнавальнага інтарэсу і цікавасці
вучняў да вывучэння айчыннай гісторыі, каб зберагчы і ўзбагаціць духоўны
скарб свайго народа.
Задачы:
 фарміраванне ўяўлення аб Дзяржаўных сімвалах РБ;
 развіццѐ ў дзяцей асацыятыўнага мыслення;
 выяўленне індывідуальных здольнасцей у дзяцей праз іх
творчасць
Абсталяванне: карта Беларусі, назвы прыпынкаў, дыдактычны
матэрыял.
План
І. Уступная гутарка. 22

ІІ. Асноўная частка. Першы прыпынак “Мая Радзіма – Беларусь”
ІІІ. Асноўная частка. Другі прыпынак “Я люблю цябе, слова роднае!”.
IV. Асноўная частка. Трэці прыпынак. “Мой родны Брэст, табою
ганаруся я!”
V. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.
Ход урока
І. Уступная гутарка.
 Якая, вы думаеце, самая цікавая кніга на свеце? Адразу не
здагадаецеся. Гэта кніга – зямля, на якой мы жывѐм і якая з першых гадоў
жыцця штодня вучыць нас гісторыі, мове.
 Я запрашаю вас, дзеці, адправіцца ў падарожжа па цудоўнай
беларускай зямлі, каб пашырыць свае веды пра наша родную Беларусь і
даказаць сабе, што няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.
ІІ. Асноўная частка. Першы прыпынак.
 Прапаную зрабіць першы прыпынак “Мая Радзіма – Беларусь”
1. Усяму вядомы свету наш руплівы край здавѐн,
Тут на сонечных палетках сеюць бульбу, жыта, лѐн.
Тут умельцы вырабляюць слаўны трактар “Беларусь”,
Тут ствараюцца БелАЗы – трохсоттонны везці груз...
Тут сыны ляцяць у космас, песні матчыны пяюць...
Гэты край наш найдзівосны Беларуссю ўсе завуць.
- А памятаеце – мы з вамі вучылі верш Леаніда Пранчака “Дарагая
Беларусь”. Давайце яго ўспомнім.
2. Бор спявае, сонца свеціць, жыта спее ў палях.
Прыгажэйшая на свеце беларуская зямля.
Падрастай, маленькі бусел, і да воблакаў крыляй.
Мы жывѐм у Беларусі – гэта наш спрадвечны край.
 Малайцы! Якая прыгожая назва ў нашай краіны – Беларусь! А
яшчэ як яе называюць? 23

3. А яшчэ мы завѐм яе – Радзіма. Радзіма – бо тут мы нарадзіліся, бо
яна нам самая родная з усіх краін ва ўсім свеце. Поле, лес, рэчка, возера,
зямля, па якой мы ходзім, вѐска, горад, дзяржава, у якой мы жывѐм, у якой
жывуць бацькі, бабулі і дзядулі, – гэта ўсѐ Радзіма.
4. А яшчэ мы завѐм яе – Бацькаўшчына, бо яна засталася нам ад
бацькоў нашых. А ім – ад іхніх бацькоў, нашых дзядоў. А далей – ад
прадзедаў, ад прапрадзедаў.
І так – аж ад самых далѐкіх продкаў.
 Радзіма – адзіная ў нас, як маці. Яе вочы васільковыя – то сінія
азѐры, то блакітныя плѐсы рэчак. Гэта і зялѐная трава, па якой можна бегаць і
спяваць, на якой можна ляжаць і глядзець у неба. Радзіма – гэта і песня,
вясѐлая і журботная, гэта і музыка, якую слухаем мы сэрцам.

Дадатак 9
Экспертнае заключэнне на падручнік Анатоля Канстанцінавіча
Клышкі “Буквар” для 1 класа агульнаадукацыйных устаноўз
беларускай мовай навучання
(6-е выданне, перапрацаванае, Мінск “Народная асвета” 2008)

Агульная частка
1. Адпаведнасць падручніка праграме вучэбнага прадмета
1.1. Адпаведнасць падручніка праграме па зместу.
Падручнік А. Клышкі “Буквар” (Мінск “Народная асвета” 2008) для 1
класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання адпавядае
па зместу новай вучэбнай праграме па навучанню грамаце, пазакласнаму
чытанню і развіццю маўлення.
Навучанне грамаце з’яўляецца пачатковым этапам вывучэння роднай
беларускай мовы вучнямі першага класа, засваення яе лінгвістычных і
маўленчых асаблівасцей. Прадметам навучання грамаце выступае гукавая 24

сістэма мовы ў яе суадносінах з літарамі і іх спалучэннямі, што з’яўляецца
асновай чытання і пісьма.
Падручнік А. Клышкі “Буквар” садзейнічае выкананню галоўнай мэты
навучання грамаце – фарміраванню творчай асобы, здольнай практычна
авалодаць рознымі відамі маўленчай дзейнасці; развіццю пазнавальнага
інтарэсу; выхаванню маральна-этычных якасцей асобы, эмацыянальна-
каштоўных адносін да навакольнай рэчаіснасці.
Матэрыял падручніка адпавядае вучэбнай праграме для
агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання, зацверджанай
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

1.2. Адпаведнасць падручніка праграме па структуры.
Падручнік А.Клышкі “Буквар” для 1 класа агульнаадукацыйных
устаноў з беларускай мовай навучання адпавядае па структуры новай
вучэбнай праграме па навучанню грамаце, пазакласнаму чытанню і развіццю
маўлення.
Курс навучання грамаце размяркоўваецца на тры перыяды –
падрыхтоўчы (далітарны); букварны (асноўны); паслябукварны – і
праводзіцца на працягу навучальнага года (на яго адводзіцца 6 гадзін на
тыдзень). Змест падручніка структуруецца па наступных зместавых
накірунках:
- асноўныя моўныя паняцці (слова як моўная адзінка; сказ; склад як
частка слова; гук);
- гукавы аналіз слова, літары беларускага алфавіта;
- чытанне (свядомае, правільнае, плаўнае), пісьмо;
- развіццѐ маўленчай дзейнасці (гукавая культура мовы, работа над
словам, работа над сказам і звязным маўленнем).
Змест падручніка прадстаўлены па раздзелах: чытанне, развіццѐ
маўленчай дзейнасці, пазакласнае чытанне. Буквар пабудаваны такім чынам,
каб большасць зычных гукаў і літар прадстала перад вучнямі раней за 25

галосныя гукі. На фоне засвоеных гукаў і адпаведных літар даецца
магчымасць спрыяць фарміраванню ў дзяцей асэнсавання галоснага ў
складзе, авалодання навыкамі чытання цэлымі складамі, словамі і
словазлучэннямі.
Змест падручніка яркі, цікавы, дакладны, прывабны для дзяцей
шасцігадовага ўзросту; аўтарскія і народныя творы прадстаўлены змястоўнай
і эмацыянальнай афарбоўкай на ўсе асноўныя тэмы дзіцячага чытання: пра
Радзіму, яе гераічнае мінулае; пра дзяцей, жывѐл і расліны, прыгоды і
чарадзейства. Інфармацыя падаецца паслядоўна, сістэмна, што спрыяе:
- развіццю ў першакласнікаў фанематычнага слыху;
- фарміраванню правільнага вымаўлення гукаў роднай мовы,
засваенню літар беларускага алфавіта і развіцця ўмення суадносіць іх з
адпаведнымі гукамі;
- фарміраванню здольнасці да аналізу, сінтэзу, параўнання,
супастаўлення, абагульнення, выпрацоўцы камунікатыўных уменняў і
навыкаў;
- навучанню першапачатковаму чытанню і пісьму;
- развіццю цікавасці да чытання як сродка пазнання, фарміраванню
чытацкага кругагляду;
- развіццю звязнага вуснага маўлення;
- фарміраванню ўменняў вучэбнай дзейнасці.

Раздзелы сайта