Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

"Тут маё сэрца"

 

    План рэалізацыі праекта

 

№ п/п

Форма работы

Тэрмін правядзення

Рэклама праекта

-        на педагагічным савеце,

-        на бацькоўскім сходзе

 

30.08

14.10

Распрацоўка плана рэалізацыі праекта.

Жнівень 2019 года

Збор інфармацыі, сустрэча са старажыламі вёскі, відэазапіс успамінаў.

Верасень-снежань

Сістэматызацыя сабранага матэрыялу па тэмах:

 

 

3.1

Легенды аб паходжанні

Студзень

3.2

Погляд у гісторыю: Кукава ва ўладанні пана Абуховіча

 

Люты

3.3

Жыццё на хутарах.

 

Сакавік

3.4

Вераванні местачкоўцаў.

3.5

Дарогамі вайны

Красавік

3.6

Станаўленне калгаса. Узнагароды за працу.

 

Май

3.7

Гісторыя школы ў асобах

 

Чэрвень

3.8

Аграгарадок Кукава

Адкрыццё віртуальнага музея

Снежань

Праца над старонкамі віртуальнага музея (рабочыя назвы)

Студзень – жнівень 2021г.

 

5.1

Адкуль мы? Чые мы?

Студзень

5.2

Пры панскай уладзе.

 

Люты

5.3

Паўсядзённыя клопаты хутаран.

5.4

Адстаім сваю Радзіму!

Сакавік

5.5

Станаўленне калектыўнай гаспадаркі.

Красавік

5.6

Старонкамі школьнага жыцця.

Май

5.7

Гісторыя з’яўлення найбольш значных аб’ектаў вёскі.

Чэрвень - ліпень

5.8

Аграгарадок Кукава.

Жнівень

Актуальнасць праекта

             Неад'емнай часткай адукацыйнага працэсу школы ў сучасным свеце з'яўляецца забеспячэнне эфектыўнай занятасці школьнікаў, якія навучаюцца ў суботні дзень. Дзейнасць работы ўстановы адукацыі павінна быць накіравана на павелічэнне прасторы, у як дзеці могуць развіваць сваю актыўнасць, дэманстраваць тыя якасці, якія часта застаюцца незапатрабаванымі ў адукацыйным працэсе. Гэтаму спрыяе арганізацыя разнастайных відаў дзейнасці ў шосты школьны дзень, якая садзейнічае ўзбагачэнню жыццёвага вопыту дзяцей прыкладамі пазітыўнага ўзаемадзеяння.

          Субота - спрыяльны дзень для правядзення розных выхаваўча-прафілактычных, забаўляльных і карэкцыйна-рэабiлiтацыйных мерапрыемстваў, а таксама работы з бацькамі. Школа павінна імкнуцца да таго, каб кожнае дзіця мела як мага больш магчымасцяў для развіцця, самасцвярджэння і самарэалізацыі.

Галоўныя пытанні, якія хвалююць сучасных педагогаў: як можна выхоўваць без прымусу? Як развіваць пазнавальны інтарэс, патрэбу ў самастойным пошуку? Як зрабіць працэс выхавання ў 6-ы школьны дзень радасным?

Пачуйце сэрцам голас дзіцяці... Прыслухайцеся, і вы пачуеце, што дзеці хочуць пазнаваць новае, цікавае. І яны ж хочуць гуляць, весяліцца, а не слухаць манатонныя гутаркі і павучанні і з дня ў дзень рабіць адно і тое ж. Таму наш праект прадстаўлены ў форме гістарычнага краязнаўчага падарожжа, у якое ўцягнуты ўсе ўдзельнікі выхаваўчага працэсу: дзеці, педагогі, бацькі. Мы спадзяемся, што тут кожнаму знойдзецца справа па інтарэсах і здольнасцях, а працэс ўзаемных зносін стане неабходным і радасным. Сацыяльная, эстэтычная і маральная накіраванасць выхаваўчага працэсу ў суботу, яго ўздзеянне на свядомасць, пачуцці і паводзіны дзяцей з'яўляюцца важным умовай творчага развіцця асобы, фарміравання яе здольнасцяў і набыцця сацыяльнага вопыту.

          Праект «Тут маё сэрца» з'яўляецца часткай арганізацыі выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень. Праект прысвечаны Году малой радзімы, што вельмі важна для нашай сучаснасці, напоўненай мабільнасцю, мітуснёй і ўсімі тымі перашкодамі, якія знішчаюць самыя галоўныя каштоўнасці чалавека. Гэты час дасць мажлівасць кожнаму зразумець для сябе, што значыць малая радзіма і дзе знаходзіцца тое месца. І тут самі сабою ўзгадваюцца словы з кнігі “Свята для сэрца” Анатоля Бензярука: “Адшукаць малую радзіму лёгка. Трэба толькі адчыніць дзверы, выйсці на вуліцу. Усё, што ўбачыш навокал, – гэта яна, твая малая радзіма. Твая рэчка. Тваё поле. І твой лёс. Твая школа. Твая першая настаўніца… І яшчэ шмат, шмат чаго”.

Любоў да Айчыны, гонар за сваю зямлю не ўзнікаюць самі па сабе, а выхоўваюцца. Адным з вядучых фактараў фарміравання гістарычнай і патрыятычнай свядомасці  навучэнцаў ДУА “Кукаўская сярэдняя школа” з’яўляецца краязнаўства. Яно звязана з тым, што краязнаўчая адукацыя і выхаванне набывае вядучую ролю ў вырашэнні задач патрыятычнага і маральнага  станаўлення асобы. Пашырэнне ведаў аб сваім краі, яго гісторыі, развіццё інтарэсу да мінулага і цяперашняга ажыццяўляецца ўсімі  формамі і метадамі як адукацыйнай, так і бібліятэчнай работы.

Можна што ёсць моцы крычаць пра любоў да роднай зямлі, і палец аб палец не ўдарыць для яе дабрабыту. А можна ціха чыніць важную справу, каб праславіць імя яе. Вось такую важную справу і чыняць педагогі Кукаўскай сярэдняй школы.

Практычная значнасць праекта вызначаецца ў тым, што створаны віртуальны музей стане адной з крыніц атрымання дадатковых ведаў для навучэнцаў, дапаможа развіць цікавасць да краязнаўства, да мясцовых абраў і звычаяў, а гасцям установы адукацыі раскрые непаўторнасць нашай малой радзімы.

             Мэта праекта:

- стварыць умовы для фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі вучняў, якая спалучае ў сабе высокія маральныя якасці, дзелавітасць, творчую індывідуальнасць, пазітыўнае стаўленне да свету.

             Задачы праекта:

   арганізацыя вольнага часу вучняў на аснове выкарыстання узаемазвязаных форм адукацыйнага працэсу, якія садзейнічаюць станаўленню актыўнай грамадзянскай пазіцыі вучняў;

   уключэнне дзяцей і падлеткаў і іх бацькоў у розныя віды дзейнасці па інтарэсах на аснове асобасна-арыентаванага падыходу, стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў, фарміраванне устойлівай цікавасці да пазнавальнай дзейнасці;

   развіццё маральна-працоўных якасцяў асобы: працавітасці, абавязаку і адказнасці, мэтанакіраванасці і прадпрымальнасці, сумленнасці, добрасумленнасці, павагі да людзей працы і вынікаў іх дзейнасці.

   удасканаленне работы па духоўна-маральнаму і грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў, прапаганда гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, вывучэнне традыцый, звычаяў, культуры беларускага народа на аснове мясцовага матэрыялу.

   уздзеянне на свядомасць навучэнцаў, садзейнічанне ўцягванню дзяцей у турыстычную дзейнасць.

   павышэнне эфектыўнасці работы па развіцці ў вучняў беражлівых адносін да роднай зямлі, прыроды.

   далучэнне бацькоў да працы над праектам 6-га школьнага дня, павышэнне адказнасці сям'і за выхаванне дзяцей.

   спрыяць прафілактыцы і папярэджанню правапарушэнняў сярод навучэнцаў, фарміраванню норм паводзін (ветлівасці, тактоўнасці, чалавечай годнасці, павагі да старэйшых, выкананне правілаў этыкету і інш.).

 

 

Этапы працы над праектам

1 этап. Арганізацыйна-падрыхтоўчы

üВывучэнне запытаў вучняў і бацькоў, іх інтарэсаў па арганізацыі работы ў шосты школьны дзень.

üСтварэнне творчай групы педагагічных работнікаў па рэалізацыі праекта шостага школьнага дня.

üСтварэнне творчай групы навучэнцаў па рэалізацыі праекта.

üПадрыхтоўка неабходных дакументаў.

2 этап. Інфармацыйна-азнаямленчы

üПрэзентацыя праекта.

üВывучэнне зместу наяўнага вопыту.

üАналіз і падбор метадычнай літаратуры па дадзенай праблеме.

üАфармленне ідэй праекта, стварэнне плана рэалізацыі.

üВызначэнне тэрмінаў і выканаўцаў.

üАрганізацыя супрацоўніцтва бацькоў, дзяцей і педагогаў.


3 этап. Выканаўчы

üУкараненне вопыту і апрабацыя яго праз арганізацыю выхаваўчых мерапрыемстваў у рамках шостага школьнага дня.

4 этап. Кантрольны

üКантроль і аналіз атрыманых вынікаў.

5 этап. Выніковы

üПадвядзенне вынікаў рэалізацыі праекта са справаздачай на педагагічным савеце ў жніўні 2020 года.

üАдкрыццё віртуальнага музея.

üКарэкцыя дзейнасці ўдзельнікаў праекта на аснове вынікаў маніторынгу выхаванасці з улікам спецыфікі працы ўстановы адукацыі.

üРазмяшчэнне інфармацыі аб праведзеных мерапрыемствах, выніках рэалізацыі праекта на старонцы школьнага сайта.

üТэрміны рэалізацыі праекта

Праект разлічаны на навучальны год: жнівень 2019 г. - жнівень 2020 г.Адкрыццё віртуальнага музея плануецца правесці ў верасні-кастрычніку 2020 года.

                              

                                       Удзельнікі праекта

Мэтавая групапедагогі,вучні ДУА “Кукаўская сярэдняя школа” і іх бацькі.

Ініцыятыўная група – Волах Т.К., намеснік дырэктара па ВВР

                               Януць Л.У., выхавацель групы падоўжанага дня

                              Мелехавец В.М., настаўнік рускай мовы і літаратуры 

Рабочая группа    

                 Януць Л.У., выхавацель групы падоўжанага дня

Мелехавец В.М., настаўнік рускай мовы і літаратуры 

Волах Т.К., намеснік дырэктара па ВВР

Берташ Т.Ю., педагог-арганізатар

Мініч А.С., настаўнік інфарматыкі

Ленкавец А.І., бібліятэкар ДУА “Кукаўская сярэдняя школа”

Віннік А.У., загадчык сельскай бібліятэкі

Зяньковіч С.А., старшыня ААТ “Дубнякі”

Бацькі, вучні ДУА “Кукаўская сярэдняя школа”

Жыхары і ўражэнцы вёскі Кукава

ЧАКАЕМЫЯ ВЫНІКІ

  • Павышэнне ўзроўню матывацыі, актыўнасці навучэнцаў у шосты школьны дзень і, як вынік, прыцягненне максімальнай колькасці дзяцей.
  • Павышэнне ўзроўню выхаванасці навучэнцаў.
  • Арганізацыя разнастайнай грамадска значнай дасугавай дзейнасці, усвядомленае разуменне важнасці грамадска карыснай працы, усвядомленае удзел у розных відах грамадскай працы.
  • Павышэнне актыўнасці ўдзелу бацькоў у выхаваўчых мерапрыемствах у шосты школьны дзень, наладжванне больш цесных кантактаў установы і сям'і.
  • Развіццё творчага патэнцыялу асобы кожнага навучэнца.

 

Разделы сайта